Іўеўскія старшакласнікі на экскурсіі ў прыгранічным Гродна

- 17:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дастаткова цяжка адшукаць хлопцаў, якія абыякава ставяцца да людзей у форме і ваеннай тэхнікі. Так, вучні 10-х класаў Іўеўскай сярэдняй школы наведалі вайсковую часць № 97035 Гродна.

Сама экскурсія пачалася з КПП воінскай часці, дзе ваеннаслужачыя ветліва сустрэлі школьнікаў. Яны расказалі пра распарадак дня і абавязкі, паказалі пакой адпачынку, трэніровачную пляцоўку для падрыхтоўкі салдат, а таксама зброю. Кожны вучань мог патрымаць зброю ў руках, праехаць на ваеннай машыне. Старшакласнікі пазнаёміліся з магчымасцямі паступлення ў ваенныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, умовамі і патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да абітурыентаў, з перспектывамі, якія адкрываюцца перад выпускнікамі.

Пасля вайсковай часці была абзорная экскурсія па Гродна. Вучні наведалі Каложскую царкву, дзе пазнаёміліся з гісторыяй храма, даведаліся, што гэта адно з нямногіх архітэктурных збудаванняў перыяду Старажытнай Русі, захаваных у Беларусі.

Наступным прыпынкам экскурсіі сталі фарты Гродзенскай крэпасці. Яны ўзводзіліся на ўзвышшах, і кожны ўяўляў сабой складанае ваеннае збудаванне, разлічанае на працяглую абарону. З фасаднага боку фарты – непрыступныя ўмацаванні даўжынёй да 150 метраў. Вялікія земляныя валы, агароджаныя шэрагамі калючага дроту, знаходзіліся на ўнутраных дварах умацаванняў. Дзецям пашчасціла пабываць у самай сярэдзіне крэпасці.

Экскурсія атрымалася пазнавальнай і цікавай дзякуючы нашаму экскурсаводу – маёру Руслану Громаку.

 

Мікалай БОГАН
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий