Інфармацыйная гадзіна “Я – грамадзянін Беларусі”

- 16:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай патрыятычна-грамадзянскага выхавання школьнікаў у 8-м класе Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна была праведзена інфармацыйная гадзіна Я – грамадзянін Беларусі”, падчас якой дзеці вызначылі для сябе, што значыць быць грамадзянінам сваёй рэспублікі.

Работа была пабудавана ў выглядзе інтэлектуальна-гульнёвай дзейнасці з элементамі дыскусіі і разбіта на тры этапы: “Мой род”, “Гісторыя маёй краіны (мясцовасці)”, “Сімволіка і законы дзяржавы”.

На першым этапе дзеці дома сумесна з бацькамі складалі радавод, а падчас абмеркавання інфармацыі кожны вучань дзяліўся ведамі пра свае карані (у форме прэзентацыі, праекта, схемы).

Другі этап прайшоў у выглядзе выктарыны, у ходзе якой дзеці паказвалі свае веды па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Навучэнцы зразумелі, што гісторыя – неад’емная частка сучаснасці, ад яе залежыць будучае.

Каб даведацца назву трэцяга этапа, вучням была прапанавана гульня “Збяры слова”. Дзеці ў гульнёвай форме паглыбілі свае веды пра сімволіку дзяржавы, правы і абавязкі грамадзяніна.

Школьнікі з ахвотай абмяркоўвалі пытанні па тэме, дапаўнялі прапанаваныя тэзісы “што значыць быць грамадзянінам”. Усе прыйшлі да адзінай высновы, што быць грамадзянінам – значыць любіць сваю Радзіму, паважаць законы дзяржавы, ведаць гісторыю і свае карані. А ў заканчэнні інфармацыйнай гадзіны прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.

 

                                                            Вольга ЛУКАШЭВІЧ,
класны кіраўнік 8-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий