ЭкаМэны Доцішскай сярэдняй школы гатовы выконваць ганаровую місію!

- 16:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дзяцінстве ўсе жадаюць быць героямі, ратавальнікамі, супермэнамі. Стаць ЭкаМэнам – не меньш ганаровая місія, бо гэты герой змагаецца за чысціню свету! З гэтай мэтай у Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна быў створаны школьны валанцёрскі экаатрад “Што? Куды? Навошта?”. 

Яго задача – ажыццяўленне асветніцкай дзейнасці ў школе на добраахвотнай аснове, якая садзейнічае далучэнню вучняў да паасобнага збору смецця. У аснову практычнай рэалізацыі праекта лёг вопыт па фарміраванні лідэрскіх якасцей навучэнцаў, уцягнутых у інавацыйны праект “Укараненне мадэлі развіцця лідэрскіх пазіцый установы адукацыі ў сацыякультурнай прасторы аграгарадка”. Цікавасць валанцёрскага атрада нашай школы датычыцца смецця. ЭкаМэны гатовы выконваць ганаровую місію, змагацца за чысціню свету!

Дзеці лягчэй, чым дарослыя, успрымаюць нешта новае. Правілы сарціроўкі адходаў для іх – гэта займальная гульня, пасля якой яны змогуць паўплываць і на сваіх бацькоў, стануць праваднікамі ідэй адказнага стаўлення да смецця.

У фае школы для паасобнага збору адходаў устаноўлены спецыяльныя кантэйнеры: для пластыка, паперы і кардону, астатніх адходаў. Кантэйнеры апусташаюцца пасля кожнага навучальнага дня, пластык і паперу размяшчаюць у спецыяльна абсталяваным месцы, далей – у пункт здачы другаснай сыравіны гарадскога пасёлка Радунь, адтуль – на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Выручаныя сродкі будуць накіраваны ў дабрачынны фонд.

 

Гражына ЦЫРОНАК,
настаўнік пачатковых класаў
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий