Інтэграваны бацькоўскі сход – класная гадзіна “З адказнасцю да будучыні”  

- 14:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На базе Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна праведзены інтэграваны бацькоўскі сход – класная гадзіна з бацькамі і вучнямі 11-га класа па тэме “З адказнасцю да будучыні”. Галоўнае пытанне на павестцы – прафарыентацыя навучэнцаў, падрыхтоўка іх да дзяржаўных экзаменаў і тэсціравання.

Кім стаць? Гэтае пытанне задаваў, задае і будзе задаваць літаральна кожны вучань без выключэння. Выбар прафесіі – важны крок у жыцці кожнага чалавека. Менавіта гэтаму пытанню было вырашана прысвяціць не толькі класную гадзіну, але і бацькоўскі сход, каб сумесна вырашыць пытанні, актуальныя на цяперашні момант для выпускнікоў.

Эпітэтам да мерапрыемства былі словы Сенекі: “Калі чалавек не ведае, да якой прыстані ён трымае шлях, для яго ні адзін вецер не будзе спадарожным”. Абмяркоўваючы гэты эпіграф, вызначыліся з задачамі бацькоўскага сходу. Што такое прафарыентацыя для вучняў? Ці вызначыліся іх дзеці з выбарам прафесіі? Наколькі актуальнай з’яўляецца гэта праблема ў іх сем’ях?

Гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны, прааналізаваны не толькі класным кіраўнком, але і дырэктарам Галінай Кіршай, якая таксама была запрошана на мерапрыемства. Галіна Вацлаваўна звярнула ўвагу на тое, што дзяўчынкі займаюцца ў педкласе і маюць перавагі пры паступленні на педагагічныя прафесіі. Хлопчыкі, якія не паступаюць ва УВА, могуць працягнуць навучанне ў прафесіянальна-тэхнічных каледжах, у тым ліку ў раённым каледжы ў Воранава. Ёсць магчымасць браць накірункі з арганізацыі здароўезберажэння, але з адпрацоўкай у раёне. Акцэнт рабіўся і на падрыхтоўку да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.

Сацыяльны педагог школы Жанна Савуль пазнаёміла бацькоў з вынікамі апытання прафесійных схільнасцей, мэтай якога было выяўленне сферы прафесійных пераваг вучняў. Апытанне паказала, што ў большасці адзінаццацікаснікаў пераважае сфера тэхнічных інтарэсаў і сфера работы з людзьмі. Быў прапанаваны шэраг прафесій, якія падыходзяць для гэтых сфер.

Прэзентацыя на мультыбордзе дапамагла бацькам вызначыцца з маршрутамі поспеху іх дзяцей, да якой з катэгорый прафесій (чалавек – чалавек, чалавек – прырода, чалавек – тэхніка, чалавек – знакавая сістэма, чалавек – мастацкі вобраз), схільны іх сын ці дачка.

Лічу, што праведзенае мерапрыемства дапамагло навучэнцам і бацькам зразумець тое, што на працягу яшчэ дзвюх чвэрцей ёсць магчымасць на ўроках, факультатыўных і падтрымліваючых занятках, на выхаваўчых мерапрыемствах ліквідаваць прабелы ў ведах, падрыхтавацца лепш да экзаменаў, ЦТ і паступіць у тую навучальную ўстанову, выбраць тую прафесію, да якой ляжыць душа. Галоўнае – знайсці сваё месца і прымяніць здольнасці ў эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь.

 

Марыя СПЕЦЕЛЮН,
класны кіраўнік 11-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий