Малыя зімовыя Алімпійскія гульні ў яслях-садзе № 8 Навагрудка

- 17:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Штогод у яслях-садзе № 8 Навагрудка праходзіць адкрыццё “Малых зімовых Алімпійскіх гульняў”. У цырымоніі ўдзельнічаюць выхаванцы старшых і сярэдніх груп.

Адкрыццё гульняў стала сапраўдным святам, якое прынесла шмат радасці не толькі ўдзельнікам алімпіяды, але і яе арганізатарам. Пачалася цырымонія з унясення алімпійскага сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь. Права ўнесці сцяг і алімпійскі агонь было прадастаўлена самым актыўным юным спартсменам.

Удзельнікі ўрачыста вымавілі “Клятву алімпійцаў”, дзе абяцалі спаборнічаць сумленна, паважаць сваіх сапернікаў, выконваць правілы і падпарадкоўвацца рашэнням суддзяў. Спаборнічалі, хто хутчэй, цягавіцей, мацней. Выхаванцы і дарослыя атрымалі эмацыйны і фізічны зарад бадзёрасці. Цырымонія адкрыцця стварыла атмасферу радасці і эмацыйнага ўздыму, дух спаборніцтва і спартыўных перамог. Свята працягнулася ў спартыўнай зале, дзе дзеці дружна ўдзельнічалі ў музычным флэшмобе “Мы выбіраем спорт!”.

Такія святы далучаюць дзяцей да традыцый вялікага спорту, пашыраюць аб’ём ведаў пра Алімпійскія гульні, алімпійскую сімволіку, прывіваюць любоў да спорту і фізкультуры.

 

Ірына СТРОМСКАЯ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий