Тыдзень фінансавай дасведчанасці прайшоў у благовіцкай школе

- 12:10МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

“Каб вашы фінансы не спявалі рамансы”, — пад такім дэвізам у Благовіцкай сярэдняй школе Чавускага раёна ў рамках інавацыйнага праекта прайшоў тыдзень фінансавай дасведчанасці.

Тыдзень фінансавай дасведчанасці быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Навучэнцы 5-7-х класаў былі ўцягнутыя ў дыскусію “Кішэнныя грошы: “за” і “супраць”, а вучні 8-9-х класаў абмяркоўвалі пытанне “Плюсы і мінусы электронных грошай”. З цікавасцю школьнікі паглядзелі відэаўрокі “Сусветныя грошы”, “Каштоўныя паперы” і “Гісторыя грошай”. Дзеці малодшых і сярэдніх класаў пагулялі ў анлайн-гульні “Расфарбуй сваю картку”, “Таямніца скарбонкі” і інш. У канцы тыдня была праведзена бізнэс-гульня “Я і грошы. Бюджэт сям’і”, дзе навучэнцам неабходна было размеркаваць сямейны бюджэт.

 Тыдзень быў інфармацыйна насычаны. Школьнікі даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення грошай, іх відамі. Падчас правядзення мерапрыемстваў дзеці падзяліліся сваімі думкамі аб тым, якую ролю грошы адыгрываюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца і як з імі абыходзіцца.

 

Марыя КУРПАЧЭНКА,
настаўнік інфарматыкі
Благовіцкай сярэдняй школе
Чавускага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий