Выстава, прысвечаная развіццю адукацыі Уздзенскага раёна

- 9:26МИНЩИНА, Регионы

Выстава, прысвечаная развіццю адукацыі Уздзенскага раёна ў перыяд з1980-х да пачатку 2000х гадоў, прайшла ў Нёманскай сярэдняй школе імя І.Д.Гурскага.

На выставе шырока былі прадстаўлены матэрыялы (фотаздымкі, газетныя артыкулы), якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ўдасканалення работы ўстаноў адукацыі раёна ў вучэбна-выхаваўчым, метадычным, матэрыяльным і кадравым кірунках дзейнасці.

Аўтар экспазіцыі – былы загадчык аддзела адукацыі Уздзенскага райвыканкама Пётр Мотыль. Пётр Уладзіміравіч правёў змястоўную экскурсію для педагогаў школы і вучняў старшых класаў, адказаў на пытанні школьнікаў.

 

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий