ШАГ: Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Смаргонскага раёна

- 14:15ШАГ

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” у Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна прайшоў круглы стол “Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней”. У фокусе ўвагі ўдзельнікаў былі дасягненні Беларусі ў галіне спорту і турызму. Госцем сустрэчы стала дырэктар Смаргонскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Ганна Леўчанка.

У блоку “Беларусь спартыўная” вучні пазнаёміліся з дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у галіне спорту, падкрэслілі, што развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца прыярытэтным кірункам сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Вучні пазнаёміліся з асноўнымі рэспубліканскімі спаборніцтвамі па футболе, гандболе, лыжных гонках, біятлоне, шахматах, валейболе, тэнісе, якія праводзяцца ў краіне, з гісторыяй стварэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, з развіццём алімпійскага руху і самымі знакамітымі беларускімі алімпійскімі і паралімпійскімі чэмпіёнамі.

Ганна Антонаўна пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са Смаргонскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву, расказала пра знакамітых спартсменаў, якія выйшлі з яе сцен, а таксама распавяла пра развіццё спорту ў Смаргонскім раёне, пра тое, што зроблена за апошнія гады ў горадзе і краіне для развіцця спорту.

Падчас блоку “Беларусь турыстычная” у суправаджэнні прэзентацыі навучэнцы ўбачылі розныя турыстычныя аб’екты, унікальнасць беларускай прыроды. Вучні склалі дарожную карту турыстычных аб’ектаў, якія абавязкова павінен наведаць кожны жыхар краіны і яе госць.

У заканчэнні хлопцы і дзяўчаты зрабілі вывад, што здароўе кожнага чалавека – у яго ўласных руках. Здаровы лад жыцця, крытычныя адносіны да шкодных звычак, актыўная жыццёвая пазіцыя, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых мерапрыемствах, турыстычныя паездкі па сваёй краіне – вось тое, што з’яўляецца актуальным і важным для прадстаўнікоў маладога пакалення!

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий