Ашмянскія другакласнікі атрымалі святочныя падарункі

- 9:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 2 Б” класе сярэдняй школы № 3 Ашмян ёсць добрая традыцыя – напярэдадні навагодніх свят абменьвацца святочнымі віншаваннямі ў выглядзе невялічкіх сувеніраў. Мы называем іх падарункамі-“неспадзяванкамі”.

У апошні дзень чвэрці другакласнікі з асаблівым настроем спяшаліся ў школу, бо за тыдзень–другі яны разам з бацькамі абмеркавалі, які таямнічы падарунак падрыхтуюць свайму аднакласніку. Менавіта гэты сакрэт раскрыецца толькі тады, калі сувенір атрымае пэўны нумар, і будзе разыграны па тыпу латарэі.

Словы “каб было не разбуральна, але адчувальна” ляглі ў аснову стварэння святочнага падарунка. Падчас падрыхтоўчай работы хлопчыкі і дзяўчынкі добра засвоілі: любыя падарункі трэба прымаць з удзячнасцю.

І вось доўгачаканыя нумаркі ў руках дзяцей. Зрабіўшы свой выбар, кожны атрымаў сувенір. І настаўнік таксама. На тварах дзяцей заззялі ўсмешкі, а ў вачах не гублялася цікаўнасць: “Ад каго ж пасланне?” Сакрэты раскрываліся вельмі хутка, бо дзеці шчабяталі, бы тыя сінічкі ў зімовы дзень.

Кожны вучань павіншаваў сваіх аднакласнікаў з надыходзячымі святамі. З радасцю і добрым настроем усе сталі, каб захаваць гэты момант на фотаздымку. З вуснаў аднаго хлопчыка прагучала фраза: “Гэта быў мой самы лепшы дзень у жыцці!”

Як важна з малодшага школьнага ўзросту вучыць дзяцей уважліва ставіцца да іншых, паважаць выбар бліжняга, сябраваць, уступаць у камунікатыўныя зносіны. Менавіта на гэта і была накіравана гульня-мерапрыемства ў 2 “Б” класе.

 

Тарэса КАНАНОВІЧ,
класны кіраўнік 2 Б” класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий