Школьная акцыя “Здароўе – на талерцы”

- 18:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 7 “А” класа сярэдняй школы № 41 Гродна прынялі актыўны ўдзел у школьнай акцыі “Здароўе – на талерцы”. Мэта акцыі – фарміраванне культуры здаровага харчавання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу як складанай часткі культуры здароўя. Дэвізам сталі словы “Ты тое, што ты ясі”.

На працягу тыдня ў сямікласнікаў была магчымасць праявіць творчыя здольнасці: стварыць сваімі рукамі калядны букет на абедзены стол, зрабіць прэзентацыю або запісаць відэаролік на тэму “Правільнае харчаванне – залог здароўя”. У першы дзень акцыі была праведзена класная гадзіна – урок здароўя “Сябры і ворагі здароўя”. Вучні яшчэ раз успомнілі важныя кампаненты здароўя (правільнае харчаванне, сон, свежае паветра, фізічныя практыкаванні, адпачынак, сонечнае святло і г.д.), саставілі здаровае меню, упрыгожылі дрэва “Будзьце заўсёды здаровымі”.

Ці ведаеце, што колер ўплывае на здароўе чалавека? Існуе нават паняцце хроматэрапіі – лячэнне з дапамогай розных колераў. Кожны колер мае свае асаблівасці. Напрыклад, чырвоны ў малых дозах карысны для сэрца, павялічвае энергію; жоўты добра ўплывае на фігуру і выкарыстоўваецца пры дрэнным зроку; зялёны колер станоўча ўздзейнічае на псіхіку, спрыяе пашырэнню капіляраў; сіні выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў вуха-горла-носа. Вучні падчас інфармдайджэста “Уплыў колеру на здароўе чалавека” вызначылі каляровы настрой свайго класа.

Мерапрыемствамі акцыі, у якой удзельнічалі сямікласнікі, былі здаровая хвілінка і гульні “Кракадзіл”, “Што ў каробцы?”. Вучні выпраўлялі памылкі ў назвах страў, знаходзілі адпаведнікі сучасным прадуктам. Падчас гульні “Кракадзіл” адгадвалі прадукты харчавання з дапамогай пантамімы, а задача гульні “Што ў каробцы?” – па апісанні назваць прадукты і пасля размеркаваць іх на шкодныя і карысныя.

Задачы, пастаўленыя перад вучнямі на працягу акцыі “Здароўе – на талерцы”, былі рэалізаваны. Сямікласнікі пашырылі веды пра рацыянальнае харчаванне, усвядомілі яго важнасць, сфарміравалі стратэгію здаровых паводзін. 

 

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
класны кіраўнік 7 “А” класа
сярэдняй школы № 41 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий