Фальклорнае свята ў яслях-садзе № 54 Гродна

- 10:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Добрай традыцыяй у яслях-садзе № 54 Гродна стала правядзенне фальклорнага свята “Калядкі”. Гэты год не стаў выключэннем, бо мы памятаем і шануем традыцыі нашых продкаў.

Дзеці з вялікай цікавасцю сустрэлі гасцей – калядоўшчыкаў, якія разыгралі сапраўдны спектакль. У шыкоўных касцюмах, з песнямі, пажаданнямі дабра і багацця калядоўшчыкі прыйшлі да выхаванцаў садка. Яны пабывалі ў гасцях у добрай гаспадыні, спявалі песні, гулялі з казой. Дзеці разам з калядоўшчыкамі таксама гулялі ў калядныя гульні, вадзілі карагоды, слухалі вясёлыя калядныя заклічкі і песенькі і нават варажылі на будучыню.

Казачная атмасфера панавала на мерапрыемстве. Такое свята прыносіць выхаванцам не толькі шмат станоўчых эмоцый, але і дазваляе ім дакрануцца да традыцый беларускага народа.

 

Таццяна КОЗЕЛ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 54 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий