Лідскі замак наведалі клайшанскія навучэнцы  

- 10:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнцы 1–5-х класаў Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна здзейснілі падарожжа ў Ліду, дзе наведалі Лідскі замак, ці, як яшчэ яго называюць у народзе, замак Гедыміна.

Сустрэла дзяцей князёўна Таццяна, якая распавяла пра тое, што гісторыя замка пачынаецца ў 1323 годзе, калі вялікі князь літоўскі Гедымін загадаў пабудаваць каменную крэпасць, якая абараніла б людзей ад набегаў крыжакоў. І можна сказаць, што яму гэта ўдалося, таму што моц гэтага збудавання здзіўляе. Вядома, замак не раз цярпеў ад нападу крыжакоў, а шведы падарвалі дзве вежы. Але самае страшнае ў яго гісторыі – пажар 1891 года. Наогул, увесь замак – гэта цалкам адноўленая пабудова, вельмі шкада, што не арыгінал.

Дзеці пагрузіліся ў гісторыю, пабываўшы ў Зброевай зале, у вязніцы, дзе вызвалілі язычнага бога Зюзю, які ў падзяку за сваё вызваленне правёў сярэднявечныя гульні, дзе ў кожнага была магчымасць паспрабаваць сябе ў стральбе з лука, хадзе на сярэднявечных лыжах, у баі мячамі. На шчасце, ваеннае збудаванне, якое цяпер служыць мірным мэтам, не дае забыцца пра славутае мінулае і дзякуючы такім гістарычным гульням адраджае памяць пра жыццё нашых продкаў.

Пасля Лідскага замка хлопчыкі і дзяўчынкі рушылі ў кінатэатр “Юбілейны”, дзе паглядзелі займальны 3D-мультфільм “Зверапой”, які выклікаў непадробную цікавасць, дзеці шчыра суперажывалі героям, што трапляюць у розныя жыццёвыя сітуацыі.

Пасля мы ўсе разам наведалі гарадскую ёлку. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з Дзедам Марозам, з казачнымі героямі. Разам з імі вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, гулялі ў рухомыя гульні.

Дадому дзеці вярнуліся з масай станоўчых эмоцый і добрым настроем.

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий