Эфектыўнасць інфармацыйнай гадзіны абмяркоўвалі класныя кіраўнікі нягневіцкай школы

- 14:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На чарговым пасяджэнні творчай лабараторыі “Арыенцір” метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна абмяркоўвалі тэму “Інфармацыйная гадзіна як эфектыўная форма інфармацыйна-прапагандысцкай работы”.

Актуальнасць абранай тэмы тлумачыцца як пільнай увагай да яе з боку дзяржавы, так і перакананасцю педагогаў школы ў неабходнасці як мага больш увагі ў выхаваўчай рабоце ўдзяляць выхаванню патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны.

Кіраўнік творчай лабараторыі Марына Сявец адзначыла, што ў Беларусі ўжо прыняты шэраг ключавых дакументаў: Дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021–2025 гады, Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года, Канцэпцыя развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года.

Педагогі ўстановы адукацыі лічаць, што задача класнага кіраўніка ў гэтым кірунку – выкарыстоўваць і прымяняць формы і метады, якія актуальныя і добра ўспрымаюцца падлеткамі.

Члены творчай лабараторыі наведалі і абмеркавалі аглядную інфармацыйную гадзіну ў 9-м класе. Падчас падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны дзевяцікласнікі стварылі дзве групы – журналісты і рэдактары, выбралі вядучых, вызначыліся з тэмай – “Беларусь сёння”, прадумалі форму – “інфарм+”, рубрыкі: “У цэнтры ўвагі”, “Рэха тыдня”, “Дзяржаўны прыярытэт”, “Маладзёжны фармат”, “Актуальна”, “Знакамітыя землякі”.

Кожны з вучняў, прааналізаваўшы грамадска-палітычныя падзеі за мінулы тыдзень, пазнаёміў аднакласнікаў з найбольш цікавымі і значнымі матэрыяламі з газет і інфармацыйных тэлеперадач. Хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі прэзентацыю матэрыяла, каменціравалі паведамленні, абменьваліся думкамі. “Рэдактары” працавалі над стварэннем класнай газеты “Беларусь сёння”, адзначалі падзеі, якія адбываліся ў нашым рэгіёне. Напрыканцы вучні зрабілі адзнакі ў “Рэфлексіўнай карце інфармацыйнай гадзіны”, дзе ранжыравалі па шкале ад 1 да 10 найбольш значныя для сябе падзеі.

Падчас абмену вопытам за круглым сталом педагогі адзначылі, што інфармацыйная гадзіна – адна з дзейсных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання, якая вучыць школьнікаў выдзяляць галоўнае ў патоку інфармацыі, дапамагае ў самавызначэнні грамадзянскай пазіцыі, таму ўзважана і адказна класныя кіраўнікі падыходзяць да сваёй дзейнасці ў гэтым накірунку.

 

Марына CЯВЕЦ,
класны кіраўнік 9-га класа,
кіраўнік творчай лабараторыі класных кіраўнікоў “Арыенцір”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий