Абмеркаванне праекта Канстытуцыі з удзелам Аляксандра Ауткі  

- 13:51Новости, ОБСУЖДАЕМ ПРОЕКТ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аутка сустрэўся з калектывам Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна, каб разам абмеркаваць праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Удзел у размове таксама прынялі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў і загадчык аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Ірына Паўлючэня.

Аляксандр Віктаравіч пазнаёміў аўдыторыю з парламенцкай дзейнасцю, тымі заканадаўчымі актамі, над якімі яму як намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы давялося працаваць. Дэпутат прывёў прыклады міжнароднага вопыту ўнясення паправак у Асноўны Закон многіх дзяржаў.

У праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі, вынесеным на ўсенароднае абмеркаванне, зроблены акцэнт на захаванне сацыяльных ільгот і гарантый, что падкрэслівае абраны нашай краінай сацыяльны напрамак. Актуальным новаўвядзеннем праекта Канстытуцыі дэпутат назваў замацаванне ў ёй такіх грамадскіх каштоўнасцей, як захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат навізны прапанавана адносна выбарчай сістэмы.

Удзельнікі сустрэчы маглі выказаць свае меркаванні адносна зместу праекта Асноўнага Закона, а таксама мелі магчымасць агучыць прапановы па яго ўдасканаленні.

 

В.БАЛЮК,
бібліятэкар Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий