З мэтай павышэння кампетэнцыі педагогаў у пытаннях своечасовага выяўлення сямейнага недабрабыту ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў семінар для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі “Ранняе выяўленне небяспечных сем’яў”, падрыхтаваны сацыяльным педагогам.
У ходзе семінара педагогі пазнаёміліся з асноўнымі нарматыўна-прававымі дакументамі па тэме. Падрабязна спыніліся на крытэрыях і паказчыках сацыяльна небяспечнага становішча, відах і прыметах сямейнага гвалту. Пагаварылі пра асаблівасці праявы сямейнага недабрабыту ў паводзінах выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі. У ходзе семінара былі прагледжаны і абмеркаваны сацыяльныя ролікі: “Я не вярнуся”, “Дзеці”, “Прышчэпка кахання”.
Праблема ранняга выяўлення сямейнага недабрабыту з’яўляецца актуальнай і значнай у сістэме прафілактычнай работы з сям’ёй па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі. І чым раней пачынаецца прафілактыка і сацыяльная падтрымка канкрэтнай сям’і, тым больш шанцаў у дзіцяці паспяхова сацыялізавацца.
Кожны з прысутных педагогаў вынес для сябе нешта новае, а галоўнае – ніхто не застаўся абыякавым да праблемы.
Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця
дзіцяці № 1 Навагрудка