Жаданне пазнаць навакольны свет з’яўляецца ў дзяцей вельмі рана. Каб яны маглі самастойна эксперыментаваць з прадметамі ў любы час у другой малодшай группе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны эксперыментальна-інтэлектуальны цэнтр.
У цэнтры размешчаны прыродны і бросавы матэрыял, розныя машынкі, каляровыя стужкі, папера і іншае. З мэтай замацавання і эмацыянальнага пражывання атрыманых ўяўленняў выкарыстоўваюцца літаратурныя і фальклорныя творы “Вадзічка-вадзічка”, К.Чукоўскага “Мыйдадзір”, “Фядорына гора”, Г.Остэра “Мяне няма дома”.
Адным з самых цікавых і займальных для дзяцей аб’ектаў з’яўляецца вада. Дзеці праводзяць эксперыменты, доследы “Якасці вады”, “Робім каляровую вадзіцу”, “Цяплей – халадней”.
Вельмі часта такая дзейнасць перарастае ў творчую гульню, падчас якой раскрываецца дзіцячая непасрэднасць, творчасць, індывідуальнасць. А самае галоўнае, дзеці вучацца ўстанаўліваць прычынна-следчыя сувязі і залежнасці, разумець ролю і значэнне прадметаў у жыцці чалавека.
Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка