Раённы семінар па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі Маларытчыны  

- 11:37БРЕСТЧИНА, Регионы

На Маларытчыне прайшоў раённы семінар “Ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі ў сістэме работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна”.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік аддзела па адукацыі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Лаўрэенка адзначыла, што дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, якая павінна з дзяцінства любіць Радзіму, ганарыцца ёй, адчуваць упэўненасць у будучыні і мець жаданне рабіць усё для таго, каб яна заставалася мірнай і спакойнай. Сёння ва ўстановах адукацыі Маларытчыны ўведзены 15 штатных адзінак кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні.

На семінары выступілі ваенны камісар раёна Аляксандр Праўдзін і вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыята Рыгор Тарасавец. Яны гаварылі пра ваенна-патрыятычнае выхаванне ў канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Маларыцкага РАУС Марына Півавар і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранічнай заставы “Макраны” пагранічнай камендатуры “Маларыта” капітан Цімур Цыплакоў расказалі пра арганізацыю супрацоўніцтва паміж аддзелам унутраных спраў, пагранічнай камендатурай і ўстановамі адукацыі раёна па ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў.

Цікавым вопытам работы падзяліўся кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Маларыцкай раённай гімназіі Леанід Лук’янчук, які падкрэсліў, што асноўная яго задача – гэта стварэнне цэласнай сістэмы ваенна-патрыятычнага і грамадзянскага выхавання ва ўстанове адукацыі, арыентаванага на станаўленне і развіццё асобы, гатовай жыць у дэмакратычным грамадстве і прававой дзяржаве, якая валодае пачуццём уласнай годнасці, любіць сваю сям’ю, родны край, Беларусь.

На семінары вялася таксама размова пра патэнцыял грамадскіх аб’яднанняў і іх ролю ў ідэалагічным і ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў.

 

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий