Мерапрыемствы шостага школьнага дня ў Ханявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе

- 14:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У шосты школьны дзень для вучняў Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы.

Квест-гульня “Бяспека ў нашым жыцці” нагадала школьнікам пра правілы паводзін на вуліцах і дарогах, дома, у выпадку надзвычайных сітуацый. Вучні праходзілі станцыі, на кожнай з іх яны былі не толькі моцнымі і спрытнымі, але і вясёлымі, бестурботнымі, кемлівымі. Гульня прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

З мэтаю прафілактыкі наркаманіі і прапаганды здаровага ладу жыцця прайшла PR-акцыя “Мы супраць наркотыкаў”. Удзельнікі распрацавалі і прапанавалі жыхарам аграгарадка памяткі і буклеты “Пра шкоду наркотыкаў”.

Вучні 3–7-х класаў прынялі актыўны ўдзел у фальклорным свяце “Масленіца”, дзе даведаліся пра традыцыі яе святкавання ў старажытнасці і ў нашы дні, пра гісторыю свята, пра тое, што кожны дзень масленічнага тыдню меў сваю назву і адметнасць у адзначэнні, і пра тое, чаму масленічны блін з’яўляецца не проста святочным пачастункам, але і сімвалам залатога сонца. Для навучэнцаў была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава “Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе”, падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу ў іншых краінах. З дзецьмі быў прагледжаны і абмеркаваны кароткаметражны мастацкі фільм “Выпадак на Масленіцу”. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў “Напячы бліны”, “Злаві калач”, песень “А я ў печы не паліла”, “Дзяўчына-сардэнька”, “Жавароначкі прыляцелі” і гульняў “Прагані зіму”, “Сняжкі”, “Хто даўжэй пракруціць абруч”. Фіналам свята стала ўрачыстае спальванне пудзіла Зімы, дэгустацыя бліноў.

У шосты школьны дзень дзяўчынкі і хлопчыкі гутарылі, смяяліся, радаваліся сустрэчы і атрымалі масу станоўчых уражанняў.

 

Наталля МЯЛІК,
класны кіраўнік 9-га класа
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий