Выкарыстанне касплэяў на ўроках гісторыі  

- 16:50История и обществоведение. Идеи, Методичка

 

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Адным з эфектыўных інструментаў візуалізацыі для стварэння медыятэкстаў і выкарыстання іх на ўроках гісторыі можна назваць касплэй.

Што гэта такое?

Касплэй – гэта пераўвасабленне ў розныя ролі, якое заключаецца ў пераапрананне ў касцюм і элементы атрыбутыкі персанажа камп’ютарных гульняў, кінематографа, літаратурных твораў, коміксаў, анімэ і мангі, а таксама перадачу яго характару, пластыкі цела, мімікі.

На ўроках сусветнай гісторыі ў 11-м класе пры знаёмстве з рознымі стылямі ў мастацтве ў міжваенны перыяд вучням было прапанавана зрабіць касплэі на карціны вядомых мастакоў.

 

Падчас прэзентацыі сваіх пераўвасабленняў вучні павінны былі прытрымлівацца пэўнага плану:

1 Назва карціны.
2 Аўтар твора, год яго стварэння, дзе экспануецца.
3 Мастацкі стыль.
4 Сюжэт (гісторыя, якую распаваядае карціна).

 

Як вынік, атрымалася цікавая галерэя касплэяў. А самае галоўнае, вучням было весела, цікава і карысна!

Навучанне ў такім асяроддзі спрыяе развіццю ўменняў творча думаць, працаваць з інфармацыяй з дапамогай лічбавых тэхналогій, эфектыўна выкарыстоўваць вусную і пісьмовую камунікацыю, супрацоўнічаць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий