Экскурсія навадворскіх школьнікаў на мемарыяльны комплекс “Асілак”

- 9:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках Года гістарычнай памяці з мэтай развіцця ў вучняў патрыятычнай свядомасці, фарміравання грамадзянскай і нацыянальнай пазіцыі, стварэння ўстойлівага інтарэсу да мінулага і сучаснага сваёй Радзімы для вучняў 3–7-х класаў Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна была арганізавана экскурсія на мемарыяльны комплекс “Асілак”.

Вучні даведаліся, што мемарыяльны комплекс “Асілак” прысвечаны жыхарам Свіслацкага раёна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Комплекс быў адкрыты 16 ліпеня 1989 года ў 45-ю гадавіну вызвалення Свіслачы ад нямецка-фашысцкай акупацыі, аўтары і выканаўцы мемарыяла – скульптар П.А.Цомпель, архітэктары Ю.В.Казакоў і М.С.Карпюк.

Школьнікі з цікавасцю слухалі расказ педагога пра мемарыяльны комплекс, у які ўваходзяць: скульптура, гармата, баявая машына дэсанта і мемарыяльныя пліты. На іх нанесены прозвішчы 1162 свіслачан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Я паведаміла дзяўчынкам і хлопчыкам, што адно з прозвішч для мяне вельмі дарагое – прозвішча дзядулі Васілія Іванавіча Ботвіча.

Вучні ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых жыхароў Свіслаччыны. Экскурсія спрыяла выхаванню пачуцця любові да Радзімы, смеласці, узаемадапамогі.

 

Таццяна САЎКО,
класны кіраўнік 5-га класа
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий