Самая пазітыўная сям’я Лысоўскіх

- 13:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сям’я Лысоўскіх прадставіла Шчорсаўскі дзіцячы сад – сярэднюю школу Навагрудскага раёна на раённым аглядзе-конкурсе “Лепшая шматдзетная сям’я”.

Штогадовы раённы агляд-конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я” прайшоў у Навагрудку. На права стаць уладальнікам ганаровага звання прэтэндавала дзевяць сем’яў раёна. Шчорсаўскі дзіцячы сад – сярэднюю школу прадстаўляла сям’я Лысоўскіх.

У Мікалая і Марыны трое дзяцей: сын і дзве дачкі. Гэта сям’я, дзе пануе паразуменне, павага, каханне, а самым каштоўным з’яўляюцца дзеці. У раённым конкурсе яны прымалі ўдзел упершыню. Пераадолеўшы ўсе хваляванні, сям’я паказала свае таленты.

Па выніках конкурсу сям’я Лысоўскіх атрымала тытул “Самая пазітыўная сям’я”.

 

Вольга КАЛЯДА,
бібліятэкар
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий