Інтэрактыўная гульня “Мы гэта ведаем і зможам”

- 14:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэалізацыі плана работы дыялагічнай пары настаўнікаў працоўнага навучання ў Поразаўскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна прайшла інтэрактыўная гульня “Мы гэта ведаем і зможам”.

Падчас мерапрыемства настаўнік даў вучням магчымасць рэалізаваць творчы патэнцыял, замацаваць веды і ўменні па тэме “Апрацоўка металаў”. Гульня складалася з пяці этапаў: “Я гэта добра ведаю”, “Тэхналагічны працэс вытворчасці вырабаў”, “Дрот мае няроўнасці”, “Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж”, “Згібай мяне – атрымаеш выраб”.

Пры правядзенні гульні вучні былі і валачыльшчыкамі, і канструктарамі, і чарцёжнікамі, і размётачнікамі, і правільшчыкамі, і зборшчыкамі дэталей з дроту. Гэта дапамагло ім даведацца пра шэраг рабочых прафесій і паказаць свае магчымасці ў вырабе дэталей з дроту. На кожным этапе гульні вучні выконвалі тэхналагічныя аперацыі, распазнавалі віды дроту, называлі спосабы яго атрымання і ўласцівасці, чыталі графічную і тэхналагічную дакументацыю.

Затым навучэнцы вызначалі паслядоўнасць тэхналагічных аперацый для выканання вырабаў з дроту: праўка, вымярэнне, рэзка, гібка. Разам з тым правільна падбіралі прылады і прыстасаванні, пры гэтым вучні захоўвалі бяспечныя ўмовы працы.

Вельмі цікавай была рубрыка “Забытае рамяство”, дзе навучэнцы даведаліся пра майстроў кавальскай справы г.п. Поразава і яго наваколля, выказалі свае думкі па развіццё гэтай галіны ў будучым.

 

Ядвіга ДАНІЛЮК,
настаўнік тэхнічнай працы
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий