Інтэрактыўная гульня “Здаровае харчаванне”

- 11:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для пашырэння ведаў пра правілы здаровага харчавання з трэцякласнікамі Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна была праведзена інтэрактыўная гульня “Здаровае харчаванне”.

На станцыі “Вітамінная” вучні ўзгадалі пра значэнне вітамінаў у жыцці чалавека, адзначылі, на якія асноўныя групы яны дзеляцца і ў якіх прадуктах змяшчаецца іх найбольшая колькасць. Дзеці паспрабавалі скласці піраміду харчавання і размясціць прадукты ў залежнасці ад карысці, якую яны прыносяць арганізму чалавека. На чырвоны колер рабяты наклеілі тыя малюнкі, дзе прадукты шкодныя для здароўя, на жоўты – што можна ўжываць, але не кожны дзень, а на зялёным размясцілі садавіну і агародніну, якая мае найбольшую карысць для здароўя.

У час наведвання кафэ “Вітамінка” хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі “згатаваць” стравы сваімі рукамі. Рабяты працавалі ў парах. Ім прапанавалася выбраць пялёсткі для рамонкаў з назвамі прадуктаў, каб атрымаліся вітамінныя салаты. Вучні паспяхова справіліся з гэтым заданнем.

Хутка лета, а гэта значыць, наступіць грыбная пара, і не лішнім было нагадаць пра ядомыя і ядавітыя грыбы. У ходзе правядзення конкурсу “Грыбная палянка” дзеці працавалі ў групе і “напаўнялі” свае кошыкі ядомымі грыбамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі беспамылкова справіліся і з гэтым заданнем, а таксама даведаліся, якую небяспеку для здароўя чалавека нясуць ядавітыя грыбы. Дзеці ўспомнілі правілы збору грыбоў, каб не прынесці шкоды лесу.

У ходзе правядзення занятку рабяты ўсвядомілі важнасць ужывання садавіны і агародніны і іншай карыснай для здароўя ежы. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця.

 

Таццяна ШАЛКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий