Дзень экалогіі ў Поразаўскай сярэдняй школе

- 10:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Поразаўскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна прайшоў дзень экалогіі. Навучэнцы ўдзельнічалі ў самых розных мерапрыемствах.

Дзень пачаўся з акцыі “Здай батарэйку – атрымай карамельку”, якая яшчэ раз нагадала школьнікам пра неабходнасць здаваць выкарыстаныя батарэйкі на перапрацоўку. Навучэнцы 5–9-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Знаўцы прыроды”. Рабяты адказвалі на цікавыя пытанні, адгадвалі загадкі, пазнавалі жывёл і расліны па апісанні.

Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, пашырэнню ведаў пра прыроду і прыродаахоўную дзейнасць, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічаў конкурс эрудытаў “Экалагічнае асарці”, у якім удзельнічалі навучэнцы 6–8-х класаў. У гульні спаборнічалі дзве каманды “Гаспадары планеты” і “Эколагі”. Удзельнікам былі прапанаваны конкурсы “Лясная віктарына”, “Рыбны”, “Экалагічны святлафор”, “Дапоўні прыказку ці прымету”. Перамаглі “Эколагі”.

У рамках дня экалогіі ў 1-м класе прайшоў урок адкрыццяў “Дзівосны свет прыроды”. Першакласнікі пазнаёміліся з мікраскопам, правіламі работы з ім, малявалі бактэрый. Даведаліся, якую ролю выконваюць мікраарганізмы ў прыродзе, чым яны шкодныя і карысныя людзям.

Для навучэнцаў 9–11-х класаў быў арганізаваны прагляд відэароліка “Глабальныя праблемы чалавецтва”. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што глабальныя праблемы – гэта праблемы, якія закранаюць усіх жыхароў Зямлі, і іх вырашэнне патрабуе сумесных намаганняў усіх краін свету.

Акрамя таго, школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, фотаздымкаў “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”, інтэрнэт-алімпіядзе па экалогіі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў былі навучэнцы 3-га, 6-га, 8-га, 9-га класаў. Дзень быў насычаным, цікавым і пазнавальным для ўсіх рабят.

 

Марына ПАЧЭБУТ,
настаўнік геаграфіі
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий