Школьнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу

- 15:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У кожнай установе адукацыі сфарміравана свая сістэма метадычнай работы. У Дзярэчынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Зэльвенскага раёна, дзе працуе нямнога педагогаў, арганізавана дзейнасць метадычных аб’яднанняў настаўнікаў па катэгорыях. Адно з іх – метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу.

Работа школьнага аб’яднання накіравана на рашэнне наступных задач: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз развіццё прафесійнага майстэрства педагогаў; арганізацыя дзейнасці педагогаў па рэалізацыі разнастайных падыходаў да адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўчага цыклу; павышэнне якасці адукацыйнага працэсу па прадметах прыродазнаўчага цыклу праз выкарыстанне эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў рацыянальнай арганізацыі ўрока і дамашняй самастойнай работы, арганізацыю эфектыўнага навучання школьнікаў на вучэбных і факультатыўных занятках, у пазаўрочны час.

У гэтым навучальным годзе было запланавана і праведзена тры заняткі метадычнага аб’яднання па тэмах “Асаблівасці арганізацыі дапрофільнай падтыхтоўкі вучняў па прадметах прыродазнаўчага цыклу”, “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па выкарыстанню тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі”, “Выхаваўчы і развіваючы патэнцыял урока ў сучасным адукацыйным працэсе”. На пасяджэннях педагогі разгледзелі метадычныя асновы арганізацыі адукацыйнага працэсу па тэмах заняткаў, падзяліліся ўласным вопытам работы з вучнямі па выкладанню прадметаў, правядзенні факультатыўных заняткаў, арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці школьнікаў, правялі адкрытыя ўрокі.

Высокая актыўнасць педагогаў у дзейнасці метадычнага аб’яднання, іх зацікаўленасць садзейнічаюць росту кампетэнтнасці педагогаў у арганізацыі работы з дзецьмі. Гэта пацвярджаецца вынікамі ўдзелу вучняў у розных конкурсах, мерапрыемствах, спаборніцтвах – прызавое месца на конкурсе даследніцкіх праектаў “Аб’екты прыроды ў мастацкіх творах”, прызавыя месцы на раённых этапах абласнога конкурса “Віртуальны музей установы адукацыі”, рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ, конкурсу “Энергамарафон–2022”, тры прызавыя месцы на ХХ раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Старт у навуку”, шэраг прызавых месц на спартыўных спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў.

 

Ганна РОЎГАЧ,
кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу
Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий