Вялікай сям’ёй у новы дом

- 8:31ЧИТАЙТЕ В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Адбылося ўрачыстае адкрыццё чарговага дзіцячага дома сямейнага тыпу. Цяпер у вобласці налічваецца ўжо 55 устаноў, якія дазваляюць дзецям­сіротам набыць новую сям’ю.

На гэты раз наваселле святкавалі ў Слаўгарадзе. На будаўніцтва было затрачана звыш 556 тысяч рублёў з раённага і рэспубліканскага бюджэтаў. Сума не малая, аднак вынік апраўдаў сябе. Менш чым за год быў пабудаваны ўтульны катэдж, у якім створаны ўмовы для камфортнага пражывання. У доме прыгожа, прасторна, а самае галоўнае — ёсць усё неабходнае для паўнавартаснага развіцця, навучання і выхавання дзяцей.

Спраўлялі наваселле Марына і Васіль Партэй, а таксама пяцёра іх дзяцей, трое з якіх — прыёмныя. У гэты ўрачысты дзень навасёлаў шчыра павіншавалі шматлікія ганаровыя госці. 

— Беларусь — краіна для народа і для дзяцей, якія з’яўляюцца нашай будучыняй. Невыпадкова дзяржаўная інвестыцыйная праграма прадугледжвае будаўніцтва дамоў сямейнага тыпу. У розных раёнах вобласці штогод уводзяцца ў эксплуатацыю па два такія дамы. У Слаўгарадзе бацькамі-выхавальнікамі сталі муж і жонка, якія разам гадуюць родных і прыёмных дзяцей. І прыёмныя дзеці ў гэтай сям’і сапраўды атрымліваюць неабходныя ім хатнюю ўтульнасць, клопат і любоў. Менавіта сямейнае цяпло дазваляе выхоўваць падрастаючае пакаленне добрымі, шчырымі, светлымі людзьмі, — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

У рэгіёне вялікая ўвага ўдзяляецца ўладкаванню дзяцей-сірот на сямейныя формы выхавання. 

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота Аксаны НЯМЦОВАЙ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий