Займальная матэматыка для дашкольнікаў  

- 8:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання ў дзяцей цікавасці да элементарных матэматычных уяўленняў, развіцця асобы дзіцяці ў другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці  1 Навагрудка арганізаваны куток займальнай матэматыкі.

Дзякуючы гэтаму кутку ў дзяцей ёсць магчымасць самастойна выбіраць гульні, дапаможнікі матэматычнага зместу, гуляць індывідуальна і невялікімі групамі. Для паспяховага авалодвання матэматычнымі ўяўленнямі выкарыстоўваюцца такія дыдактычныя гульні, як “Знайдзі суседзяў”, “Складзі карцінку”, “Вясёлыя дрэвы”, “Многа і адзін”, “Вясёлыя фігуры” і інш. З іх дапамогай дзеці могуць самастойна засвоіць атрыманыя на занятку веды пра лічбы, часткі сутак і г.д.

Усё гэта садзейнічае знаёмству і развіццю матэматычных паняццяў, фарміруюцца ўяўленні пра суадносіны лічбаў і лікаў, колькасці і лічбаў, развіваецца ўменне арыентавацца ў напрамках прасторы, рабіць высновы.

У кутку шмат нагляднага матэрыялу (лічбы, геаметрычныя фігуры, выявы з рознымі відамі жывёл, кветак, дрэў і г.д.) Усё гэта садзейнічае таму, што заняткі праходзяць у вясёлай, займальнай і даступнай форме. Куток пастаянна папаўняецца новымі гульнямі і дапаможнікамі, мае магчымасць трансфармавацца. Магнітная дошка, размешчаная на сцяне, таксама выкарыстоўваецца для выконвання гульнёвых дзеянняў.

Усе створаныя ўмовы дапамагаюць кожнаму выхаванцу знайсці свой асабісты шлях у матэматыку праз гульню, вялікае жаданне да пазнання новага, садзейнічаюць разумоваму і асабістаму развіццю.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий