Конкурс “Разам за будучыню планеты” ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе  

- 15:29БРЕСТЧИНА, Регионы

У рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп” у Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Разам за будучыню планеты”, прысвечаны праблемам экалогіі і прафесіям, звязаным з работай на зямлі.   

Кожны чалавек любіць уяўляць, што з ім будзе праз некалькі гадоў. Але якімі б ні былі мары, усе яны яны непарыўна звязаны з нашым агульным домам – планетай Зямля. На жаль, стан прыроды пачынае пагражаць існаванню самога чалавека. За парушэнне законаў біясферы людзі разлічваюцца здароўем. Але самае страшнае, што за гэта давядзецца плаціць і будучым пакаленням. Выйсце – пачуць голас прыроды, падпарадкавацца яе законам, адмовіцца ад спажывецкага стаўлення да прыродных рэсурсаў, асабліва сельскім жыхарам, непасрэдна звязаным з работай на зямлі.

На суд журы вучні 1–11-х класаў прадставілі творчыя работы ў розных намінацыях: школьныя газеты “#АграКЛАСнаяГазета”, відэаролікі “Гэта мой выбар!”, друкаваную іміджавую рэкламу “Я – будучы аграрый!” і “Фларыстычны тэатр”, альманахі “Наш шлях у аграМІР!”.

Максімальную колькасць балаў за творчае прадстаўленне атрымалі вучні 2-га, 3-га і 9-га класаў. У сваіх работах яны выказалі адносіны да аграсвету і прафесій аграпрамысловага комплексу.

 

Г.К.ЗАВАДСКАЯ,
педагог-арганізатар
Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий