Прафарыентацыйны ўрок для відамлянскіх школьнікаў

- 14:29БРЕСТЧИНА, Регионы

На базе МТФ “Відамля” дырэктар ААТ “Відамлянскае” заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі М.М.Страпко правёў прафарыентацыйны ўрок для вучняў 9–11-х класаў Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.

Новая ферма пабудавана па сучасных тэхналогіях і разлічана на 1200 галоў дойнага статку. Усе працэсы механізаваны, што значна аблягчае работу жывёлаводаў і павышае вытворчасць працы.

Вучні наведалі машынна-трактарны парк, дзе азнаёміліся з сучаснай тэхнікай, якая працуе на палях ААТ “Відамлянскае”. З першых вуснаў пачулі пра работу трактарыстаў, слесараў па рамонце сельгастэхнікі, ацанілі магутнасць тэхнікі і адказнасць працы на ёй.

Звяртаючыся да старшакласнікаў, М.М.Страпко падкрэсліў, што праца вяскоўцаў нялёгкая, але вельмі важная, бо сельскія працаўнікі ўносяць вялікі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі дзяржавы.

Па словах М.М.Страпко, працавітасць, адказнасць за даручаную справу, любоў да зямлі заўсёды адрознівалі беларусаў. На гэта варта раўняцца сучаснай моладзі.

Міхаіл Мікалаевіч пажадаў дзецям поспехаў у вучобе і параіў правільна вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

 

Тамара СТРАПКО,
дырэктар Відамлянскай сярэдняй школы
Камянецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий