Турыстычны паход ханявіцкіх навучэнцаў  

- 17:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У шосты школьны дзень навучэнцы Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна і іх бацькі адправіліся ў турыстычны паход “Па месцах баявой славы”.

Падчас паходу ўдзельнікі пашырылі свае веды пра мужнасць і гераізм сваіх аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку ўдзельнікі наведалі помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў ліпені 1944 года ў баях за вызваленне Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступным прыпынкам турыстычнага паходу была вёска Сабалькі. Турысты абмеркавалі, як ішло ўзаемадзеянне партызан і жыхароў вёскі, і даведаліся, як з першых дзён акупацыі сабальчане ўключыліся ў барацьбу, як яны збіралі зброю, ратавалі ад варожага палону і смерці параненых байцоў і камандзіраў.

З цікавасцю слухалі навучэнцы аповед пра актыўнага арганізатара партызанскага руху В.В.Янушку і пра партызанскі рух у вёсцы Сабалькі. Навучэнцам было цікава далучыцца да гісторыі сваёй малой радзімы. І гэты сумесны турыстычны паход – бязмежная падзяка героям, якія загінулі, памяць пра падзеі таго часу і даніна павагі.

Пройдуць гады і дзесяцігоддзі, але трэба, каб і дарослыя, і дзеці заўсёды памяталі горкую праўду той самай вайны.

 

Тамара ТАРАНОВІЧ,
класны кіраўнік 1-га класа
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий