Развіццё ўвагі і памяці ў малодшых школьнікаў на карэкцыйных занятках. З вопыту работы настаўніка-дэфектолага

- 10:34Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

Жанна КОЗЕЛ,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “
Малабераставіцкая сярэдняя школа”
Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Адной з прычын школьнай непаспяховасці з’яўляецца недастатковая сфарміраванасць вышэйшых псіхічных функцый. Малодшыя школьнікі адрозніваюцца недастаткова развітай адвольнай увагай. Ад успрымання і аналізу інфармацыі іх лёгка можа адцягнуць любы старонні гук ці прадмет. Увага служыць адной з базавых перадумоў фарміравання навыка правільнага пісьма. Яго парушэнне або недастатковае развіццё ў малодшых школьнікаў можа прывесці да памылак (пропускі або перастаноўка літар, складоў, недапісванне элементаў літар, падваенне галосных і г.д.). Няўстойлівая ўвага прыводзіць да запаволення работы, хуткай стамляемасці і ўстойлівага спецыфічнага парушэння пісьма – дысграфіі.

З увагай цесна звязаны такі псіхічны працэс, як памяць. Часта кепскае запамінанне напрамую залежыць ад няўважлівасці школьніка. У некаторых вучняў з дысграфіяй адвольная памяць развіта слаба. Пры вывучэнні буквара дзеці доўга не могуць запомніць літары, пры чытанні і пісьме замяняюць іх другімі, выпадковымі, г.зн. не суадносяць іх з пэўнымі гукамі і не абазначаюць як графемы. Ім цяжка запомніць слоўнікавыя словы. Некаторыя вучні пры напісанні сказа на слых не могуць запомніць паслядоўнасць слоў, што прыводзіць да змянення сэнсу сказа.

У звязным пісьмовым маўленні ў вучняў сустракаюцца вялікія цяжкасці ва ўстанаўленні лагічных і моўных сувязей паміж сказамі. Паслядоўнасць сказаў не заўсёды адпавядае паслядоўнасці падзей, якія апісваюцца, парушаецца сэнсавая сувязь.

Пры адсутнасці карэкцыі, накіраванай на станаўленне вышэйшых псіхічных працэсаў, развіццё вучняў ідзе павольнымі тэмпамі. Падае працаздольнасць, слабее кантроль над дзеяннямі, якія выконвае вучань, зніжаецца ўзровень самастойнасці, павялічваецца колькасць памылак у вусным і пісьмовым маўленні.

У сваёй практычнай дзейнасці выкарыстоўваю развіваючыя гульні і практыкаванні як у пачатку занятку, так і ў канцы. Лічу, што ў пачатку занятку гэта дапамагае арганізаваць увагу вучняў, зацікавіць іх і ўключыць у работу з першай хвіліны; у сярэдзіне занятка – садзейнічае разрадцы пасля выканання другіх заданняў.

У якасці прыклада і для практычнай дзейнасці дэфектолагам прапаную дыдактычныя заданні, накіраваныя на развіццё ўвагі і памяці вучняў малодшых класаў.

Кожны раз, улічваючы тэму і мэту занятку, можна па аналогіі падабраць адпаведны матэрыял.

 

Заданні на развіццё ўвагі

– У радзе літар схаваліся словы. У кожным радзе – адно слова. Закрэслі ўсе літары е, в, т. Знайдзі, запомні і запішы словы ў сшытак:

евтвзевтівтвтемевтвтва
тсвтенттветвятветвжтевтовтетвк
мтвавтрветовтевзтв

– У радзе літар схаваліся словы. У кожным радзе – адно слова. Закрэслі ў кожным радку літары, якія паўтараюцца, запішы словы:

лпрзвпділрмвда
спмвасрлповлз
пзрсенртяпзежтозк

– Распутай словы і запішы літары ў клеткі. Назаві іх адным абагульняючым словам.

і

н

г

я

р

с

 

 

 

 

 

 

 

 

р

е

б

а

в

й

е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

р

о

н

а

в

 

 

 

 

 

 

 

 

– Знайдзі і злучы аднолькавыя словы. Чаму ў адных словах пішацца літара е, а ў другіх – я:

снег
сняжынка
снягі
сняжок
снежны

сняжок
снежны
снег
снягі
сняжынка

снягі
снег
снежны
сняжынка
сняжок

 

– Суаднясі лічбы з літарамі алфавіта і прачытай, што атрымалася. Паспрабуй сам зашыфраваць простыя словы.

 

 

 

 

14

10

18

 

 

 

 

 

19

14

6

4

 

 

 

 

 

 

14

1

18

16

18

 

 

 

 

 

 

 

19

15

32

4

10

18

 

 

 

 

 

 

 

 

9

10

14

21

27

12

1

 

1
А

2
Б

3
В

4
Г

5
Д

6
Е

7
Ё

8
Ж

9
З

10
І

11
Й

12
К

13
Л

14
М

15
Н

16
О

17
П

18
Р

19
С

20
Т

21
У

22
Ў

23
Ф

24
Х

25
Ц

26
Ч

27
Ш

28
Ы

29
Ь

30
Э

31
Ю

32
Я

 

Заданні на развіццё памяці

– Уважліва разгледзь і запомні ланцужок літар, складоў, слоў. Запішы іх па памяці:

к р м д в
но ла ум ар ты
мір гол рыс сын сок

– Уважліва разгледзь і запомні літары, склады, словы. Успомні і запішы іх па памяці ў адваротным парадку:

н с д р
на му ры ко
мак  лоб вал  бот

– Паглядзі ўважліва на словы. (Замест слоў можна выкарыстаць літары, склады, малюнкі.) Запомні, дзе знаходзяцца словы. Закрый вочы і адкажы на пытанні.

         ЗІМА                                  
 ГУРБЫ
                             МЯЦЕЛІЦА
         СНЕГ                                   
ЗАВЕЯ

Якое слова напісана ў сярэдзіне?
Якое слова напісана ў левым верхнім (ніжнім) вугле?
Якое слова напісана ў правым верхнім (ніжнім) вугле?
Якое слова напісана справа ад слова зіма?
Дзе напісана слова зіма (мяцеліца, гурбы, снег, завея)?

– Прачытай (паслухай) сказы і паўтары іх па памяці. Самы доўгі сказ запішы ў сшытак.

1. Прыйшла зіма.
Прыйшла нечакана зіма.
Прыйшла нечакана марозная зіма.
Прыйшла нечакана марозная, суровая зіма.
Прыйшла нечакана марозная, суровая зіма ў наш край.

2. Гусі адляцелі.
Гусі і качкі адляцелі.
Гусі, качкі і іншыя птушкі адляцелі.
Гусі, качкі і іншыя пералётныя птушкі адляцелі.
Гусі, качкі і іншыя пералётныя птушкі адляцелі ў вырай.

 

Лічу, што сістэматычнае выкарыстанне прапанаваных і іншых карэкцыйна-развіваючых гульняў і практыкаванняў будзе спрыяць з’яўленню ў вучняў цікавасці да навучання, развіццю адвольнай увагі, дапамогуць павялічыць аб’ём слыхавой і зрокавай памяці, павысіць працаздольнасць, а ў след за ёй і паспяховасць.  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий