На экскурсіі ў раённым краязнаўчым музеі пабывалі карэліцкія дашкаляты  

- 10:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Педагогі ясляў-сада № 1 Карэліч шмат увагі надаюць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту праз розныя формы дзіцячай дзейнасці: на занятках, у гульнях, у працы, у побыце і інш.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі тлумачаць дзецям значэнне і неабходнасць розных прафесій для жыцця і дабрабыту людзей. Не абыходзіцца і без абмеркавання беражлівых і паважлівых адносін да хлеба, яго карысці і ролі для здароўя чалавека. Нашы выхаванцы ўжо ведаюць, што духмяны хлеб на стале – гэта вынік стараннай і руплівай працы хлебаробаў, якім дапамагае сельскагаспадарчая тэхніка.

Вядома, што без мінулага няма будучыні. Таму лічым неабходным знаёмства дзяцей з тым, як вырошчвалі хлеб шмат гадоў назад. З гэтай мэтай мы і адправіліся з выхаванцамі старшых груп на экскурсію ў раённы краязнаўчы музей. Дзецям паказалі сапраўдныя старажытныя прылады працы хлебаробаў: серп, касу, барану, лапату для выпечкі хлеба. Таксама давялося ўбачыць сявеньку, сноп, жаронцы, калыску, у якой спалі маленькія, пакуль матуля працавала ў полі.

У музеі мы наведалі залу Вялікай Айчыннай вайны, дзе пачулі аповед экскурсавода пра цяжкія ваенныя гады і пра тое, як даводзілася людзям пакутаваць і гінуць дзеля міру.

Сваімі ўражаннямі пра экскурсію хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся ў гутарках, адлюстравалі іх у малюнках і, вядома, падзяліліся з татамі і матулямі.

 

Наталія СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий