Занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў) “У краіну Нехварэйка”  

- 12:46Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Валянціна БОЙСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Субацкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні аб прыметах здароўя і прыметах захворвання, развіваць уменні самастойна выконваць найпрасцейшыя правілы захавання і ўмацавання здароўя, выхоўваць уважлівае стаўленне да свайго здароўя і здароўя людзей, якія акружаюць, як перадумовы здаровага ладу жыцця.

Матэрыял: “сляды” белага і чырвонага колераў, дрэва, прадметы гігіены, карткі з агароднінай і садавінай.

 

Ход занятку

Выхавальнік дашкольнай адукацыі (В.).

Добры дзень, дзеці дарагія!
Я сардэчна ўсіх вас вітаю,
І на свята запрашаю.
Бачу, што ўсе гатовы –
Значыць, трэба пачынаць,
Свята нашага здароўя
Будзем з вамі святкаваць.

Каб вы ніколі не хварэлі,
Каб шчокі здаровым румянцам гарэлі,
Каб здароўе было ў парадку,
Я вас запрашаю зрабіць зарадку.

Адзін за другім мы ідзем,
Практыкаванні пачнем.
Дзяўчынкі на дыбачкі падняліся, пацягнуліся.
Хлопчыкі сагнуліся, разагнуліся.
Разам хлопнулі ў далонькі,
Заківалі галавой.
Раз, два, ідзем на месцы,
Тры, чатыры, ціха сесці.

(Дзеці пад музыку выконваюць практыкаванні).

 

В. Дзеці, які ў вас сёння настрой? (Добры). Вы ўсе здаровыя? А што такое здароўе? (Калі нічога не баліць, калі радасна, калі хочацца гуляць). А як вы адчуваеце сябе калі захварэлі? (Не хочацца гуляць, нават гаварыць не хочацца).

Здароўе – гэта радасць, багацце чалавека.

Хвароба – гэта гора і бяда. Дзеці, у якой краіне вы хацелі б жыць: у краіне Хваробы ці ў краіне Здароўя? Тады я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па краіне Здароўя. Каб трапіць у краіну Здароўя, нам дапамогуць слядочкі (дзеці знаходзяць чырвоныя слядочкі). Дзеці, як вы лічыце, чые гэта сляды і чаму яны чырвоныя? (Таму, што тут праходзіў хворы чалавек. А калі мы хварэем, то ў нас няма сілы, дрэнны настрой, мы ўсе гарачыя ад тэмпературы, аж чырвоныя. І гэтыя сляды засталіся ад высокай тэмпературы).

В. А вось і другія сляды. Якога колеру яны? (Белага). Як вы лічыце, чые гэта сляды? (Гэта сляды здаровага чалавека). Вось мы з вамі пойдзем па слядах здаровага чалавека, каб не захварэць.

Белыя сляды нас прывялі ў лес. Якое цікавае дрэва. Давайце разгледзім, што расце на гэтым дрэве. Як мы можам назваць гэтыя рэчы адным словам? (Прадметы гігіены).

Для чаго нам патрэбна мыла? Для чаго нам патрэбна шчотка? Для чаго нам патрэбны зубны парашок? і г.д.

В. Падарожжа працягваецца. На нашым шляху перашкода, нам трэба яе пераадолець. Для гэтага хлопчыкі павінны пралезці праз трубу, а дзяўчынкі пралезці пад дугамі.

Вось перашкоду пераадолелі, трапілі ў краіну пад назвай Вітамінная. А вы ведаеце, у якой ежы шмат вітамінаў? А для чаго нам патрэбныя вітаміны?

На Вітамінную краіну напаў моцны вецер і пераблытаў агародніну з садавінай. Давайце навядзем парадак. (Дзяўчынкі збіраюць агародніну, хлопчыкі садавіну. Затым наадварот: дзяўчынкі – садавіну, хлопчыкі – агародніну). Ну вось, з заданнем справіліся, перашкоды пераадолелі, замацавалі свае веды аб тым, што трэба рабіць, каб быць здаровым.

Наша падарожжа закончылася, і я хачу сказаць вам:

Раніцай прачынайся,
Усім на свеце ўсміхайся.
І зарадкай ты займайся,
Аблівайся, выцірайся,
Правільна харчуйся,
Акуратна апранайся.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий