Выхаванцы лідскага ясляў-сада разам з бацькамі прымаюць удзел у патрыятычнай акцыі

- 9:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У чэрвені падчас сумеснай работы кіраўніка раённага метадычнага аб’яднання “Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі, як лідэр у рэалізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання” А.А.Шлапік і творчай групы маладых педагогаў ясляў-сада № 26 Ліды, нарадзілася ідэя арганізаваць патрыятычную акцыю “Лідчына ў сэрцах дашкольнікаў”.

Яна накіравана на знаёмства дзяцей з гісторыяй, традыцыямі і культурай малой радзімы. У ёй прымаюць удзел педагогі нашага сада, дзеці і іх бацькі. Сімваламі акцыі сталі хлопчык Міхась і дзяўчынка Міхалінка, якія суправаджаюць выхаванцаў дашкольнай установы на працягу розных мерапрыемстваў. Ролю беларускага хлопчыка Міхася і дзяўчынкі Міхалінкі ўзялі на сябе выхаванцы старшай групы Іван Урбан і Анастасія Серпух, якія ў цікавай і даступнай форме расказваюць іншым выхаванцам ясляў-сада пра гістарычныя падзеі, памятныя месцы нашага горада.

Міхась і Міхалінка разам з дзецьмі ўжо прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. Дзеці і педагогі ў гарадскім парку ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу на брацкай магіле воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Гродзеншчыны.

Падчас акцыі з малымі быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце “Беларусь вачамі дзяцей”, фотасесія з Міхасём і Міхалінкай “Зямля пад белымі крыламі”.

Сёння ў Год гістарычнай памяці вельмі важна, каб не толькі дарослыя, але і дзеці ведалі і не забываліся пра значнасць і каштоўнасць Перамогі, шанавалі подзвігі і дасягненні продкаў. Менавіта таму Міхась і Міхалінка запрасілі выхаванцаў наведаць Курган Бессмяротнасці, насыпаны ў памяць пра воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Ліды і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзеці даведаліся, што каля падножжа кургана замуравана капсула з завяшчаннем нашчадкам, вакол якой пачалася засыпка свяшчэннай зямлі, якую прывозяць шматлікія дэлегацыі.

Акцыя толькі пачалася, на перадзе выхаванцаў ясляў-сада № 26 чакае яшчэ шмат цікавага.

Алеся Шлапік, загадчык,
Таццяна ЛАГОДСКАЯ, намеснік загадчыка
ясляў-сада № 26 Ліды

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий