Душа кабінета — музейная экспазіцыя

- 10:48В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Прадметны кабінет — творчая майстэрня як для педагога, так і для вучняў. Настаўнік у сваім вучэбным кабінеце дэманструе прафесійны рост, а для дзяцей гэта прастора для работы на ўроку і самастойнай вучэбнай дзейнасці.

Настаўніца беларус­кай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 Ліды Ганна Волчак у свой вучэбны кабінет укладвае шмат сэнсаў. Найперш — навучальны і выхаваўчы. Акрамя таго, гэта месца, якое матывуе і спрыяе поспеху ў даследчай і алімпіяднай дзейнас­ці. І, безумоўна, вучэбны кабінет — гэта пляцоўка для актыўнай пазакласнай дзейнасці.   

“Адна з галоўных задач кабінета беларускай мовы i літаратуры — арганізацыя самастойнай i творчай дзейнасці вучняў, развіццё ў ix цікавас­ці да прадмета. Разам з тым гэта своеасаблівы метадычны цэнтр для настаўнікаў беларускай мовы i літаратуры”, — адзначыла Ганна Вячаславаўна. Настаўніца ў сваім прадметным кабінеце здолела арганізаваць сучаснае, гарманічнае асяроддзе. 

Кабінет з’яўляецца метадычнай базай для забеспячэння патрэбнага ўзроўню навучання, таму ён мае шматгаліновую структуру: памяшканне для арганізацыі вучэбных заняткаў, на базе якога створана музейная экспазіцыя вышыўкі i ткацтва, лабаранцкую, віртуальны кабінет беларускай мовы i літаратуры, які ўваходзіць у анлайн-школу па прадметах. Асноўнае прызначэнне гэтага комплексу — забеспячэнне якаснага выкладання прадмета праз правядзенне сучасных форм урокаў, паза­класных мерапрыем­стваў i эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

“Кабінет беларускай мовы i літаратуры з’яўляецца часткай адзінай адукацыйна-інфармацыйнай прасторы школы. Колькасць інфармацыйных рэсурсаў пашыраецца, i, каб паспець за гэтымі змяненнямі, патрабуецца ўсебаковае абнаўленне. У нашай школе створаны адпаведныя ўмовы для пашырэння новых тэхналогій: камп’ютары, выхад у адзіную інфармацыйную сістэму, рабочае месца вучня як у кабінеце, так і ў лабаранцкай. Віртуальны кабінет функцыянуе, забяспечвае даступнасць электронных матэрыялаў па прадмеце ў адзінай інфармацыйнай прасторы школы. Анлайн-школа ажыццяўляе дыстанцыйнае суправаджэнне навучання i выхавання вучняў.

Прадметы даўніны з’яўляюцца правадніком у гісторыю нашай краіны, напаўняюць кабінет аўтэнтыкай. Створаная экспазіцыя “Вышыўка i ткацтва” дапамагае далучаць навучэнцаў да нацыянальнай культуры i традыцый, прымушае iх з гордасцю глядзець на тое, як жылі ix продкі, спрыяе фарміраванню патрыятычных пачуццяў.

Для арганізацыі работы кабінета выкарыстоўваюцца 2 персанальныя камп’ютары. Да іх падключаны тэлевізар для трансляцыі вучэбнага матэ­рыялу. Камп’ютарызацыя кабінета i лабаранцкай дазваляе выкарыстоўваць матэрыялы, тэкставыя дакументы віртуальнага кабінета беларускай мовы i літаратуры па лакальнай сетцы, а таксама падключацца падчас урока да інтэрнэту. На аснове лакальнай сеткі, якая аб’ядноўвае ўсе кабінеты школы, кожны педагог мае доступ да электроннай базы даных, магчымасць перадаваць i капіра­ваць любы матэрыял, ажыццяўляць сумеснае рэдагаванне дакументаў, абменьвацца паведамленнямі. У той жа час віртуальны кабінет з’яўляецца лабараторыяй для настаўніка, дапамагае ў падрыхтоўцы да ўрокаў, стыму- люе на пошук новых эфектыўных прыёмаў навучання, сістэматызуе назапашаныя метадычныя матэ­рыялы”, — расказала Ганна Вячаславаўна. 

Затым яна падсумавала, абазначыўшы кірункі дзейнасці свайго кабінета:

арганізацыйна-аналі­тычны (планаванне работы i яе аналіз);

інфармацыйна-рэсурсны (развіццё i ўдасканаленне інфармацыйна-адукацыйнай прасторы кабінета);

інфармацыйна-метадычны (удасканаленне прафесійна-педагагічнай культуры педагогаў i ix прадметна-метадычнай падрыхтоўкі).

Інфарматызацыі вучэбнага працэсу ў сярэдняй школе № 1 Ліды нада­юць вялікае значэнне. У навучальнай установе назапашаны адпаведны вопыт, прычым паспяховы. Дарэчы, зайсці ў анлайн-школу праз сайт навучальнай установы можа кожны жадаючы. 

Праваднік у гісторыю

Душа кабінета — у музейнай экспазіцыі.

“Экспанаты, якія мы сабралі для музейнага кутка (ручнікі, коўдры, карціны, дываны, прадметы гардэробу) актыўна выкарыстоўваем як ва ўрочнай, так і ў пазакласнай дзейнасці. Чым не заданне: звярніце ўвагу на вышыўкі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі, і складзіце тэкст-апісанне. Або: апішыце ручнікі, звярнуўшы ўвагу на гісторыю і месца іх стварэння. Экспанаты станавіліся і прадметам даследавання (тыя ж ручнікі). Дарэчы, гэтая работа заняла 2-е месца ў раённым конкурсе даследчых работ навучэнцаў.

Стварэнне экспазіцыі стала магчымым дзякуючы руплівасці і намаганням педагогаў і вучняў. Збіралася яна не адзін год. І працягвае папаўняцца: нядаўна адна з вучаніц прынесла 2 суконныя спадніцы. У вёсцы іх хацелі спаліць, але дзяўчына здолела пераканаць сваякоў у каштоўнасці зной­дзеных рэчаў. Гэты выпадак, дарэчы, яскрава свед­чыць пра тое, што моладзь паважае і імкнецца берагчы прадметы нашай культурнай спадчыны”, — зазначыла Ганна Вячаславаўна.

Прадметы даўніны з’яўляюцца правадніком у гісторыю нашай краіны, напаўняюць кабінет аўтэнтыкай. Створаная экспазіцыя “Вышыўка i ткацтва” дапамагае далучаць навучэнцаў да нацыянальнай культуры i традыцый, прымушае iх з гордасцю глядзець на тое, як жылі ix продкі, спрыяе фарміраванню патрыятычных пачуццяў. 

 “Прадстаўленую выставу каменціруюць вучні-экскурсаводы. Экспанаты актыўна выкарыстоў-
ваюцца ў якасці наглядных сродкаў на ўроках. Акрамя таго, яны натхняюць на этнаграфічныя экспедыцыі, творчыя сустрэчы. 3 мэтай павышэння эфектыўнасці работы ў гэтым кірунку праводзяцца семінары-практыкумы, дні адкрытых дзвярэй. Такая арганізацыя пазакласнай дзейнасці ў кабінеце — своеасаблівы выхад са што­дзённасці, яна садзейнічае павышэнню матывацыі да прадмета, развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў”, — лічыць настаўніца.

Арганізуецца ў кабінеце i даследчая дзейнасць. Інфармацыйна-рэсурсны напрамак з’яўляецца добрай падтрымкай у гэтай дзейнасці. У скарбонцы лепшых даследчых работ тыя, што сталі пераможцамі ў раённых конкурсах, канферэнцыях даследчага характару. У кабінеце сабрана багатая калекцыя метадычнай і вучэбнай літаратуры, якая дапамагае рыхтавацца да ўрокаў, класных гадзін, алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Вучэбная прастора павышае эфектыў­насць работы ў гэтым кі­рунку: колькасць прызавых месцаў з кожным годам павялічваецца. 

Шмат увагі ўдзяляецца трансляцыі вопыту дзейнасці кабінета. Яго гаспадыня рэгулярна выступае на раённых, абласных i рэспуб­ліканскіх семінарах. Пра сістэм­насць работы сведчаць і перамогі
ў конкурсе прадметных кабіне­таў: ён прызнаны лепшым і ў раёне, і ў вобласці.

 

Вольга ДУБОЎСКАЯ 
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий