Конкурс “Лепшыя песні аб спорце” сярод дашкольнікаў прайшоў у Навагрудку

- 13:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тэматычнага тыдня Алімпійскіх гульняў у дзіцячым садзе № 8 Навагрудка прайшоў конкурс песні “Лепшыя песні аб спорце”.

Галоўнай мэтай  выхаваўчага мерапрыемства сталі фарміраванне асноў эстэтычнай культуры сродкамі музычнага мастацтва.

Удзельнікамі конкурсу былі выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп. На пачатку дзеці ўспомнілі прымаўкі аб спорце, назвалі свае любімыя віды спорту зімовыя і летнія.

Юныя вакалісты сур’ёзна падрыхтаваліся да конкурсу. Яны выдатна выступалі, паказваючы свае вакальныя і артыстычныя  здольнасці. Тут мы пачулі яркае, эмацыянальнае выкананне.

У склад журы ўвайшлі выхавальнікі малодшых груп і спецыялісты сада, якія з вялікім намаганнем вызначылі лепшых сярод лепшых. Імі сталі выхаванцы старэйшай групы № 2 з песняй “Трус не играет в хоккей” і выхаванцы  сярэдняй групы № 3 з песняй “На зарядку”, якія  атрымалі першае месца.

Усім дзельнікам конкурсу былі ўручаны медалі, а за першае месца пераможцы атрымалі граматы. Дзеці засталіся задаволенымі.

Святлана ГНІЛЯКЕВІЧ,
музычны кіраўнік
яслей-сада № 8 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий