Віншаванне міністра адукацыі

- 17:00Поздравления

Паважаныя калегі, сябры! 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У гэты дзень самыя цёплыя і шчырыя словы падзякі адрасую настаўнікам і выхавальнікам, выкладчыкам і навукоўцам, кіраўнікам педагагічных калектываў. Усім, хто сёння самааддана працуе на карысць айчыннай школы, развівае і ўдасканальвае яе, клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.

Ва ўсе часы слова настаўніка мела асаблівую значнасць. Кожны з нас нясе яго праз усё жыццё, і мы заўсёды будзем удзячны тым, хто вучыў нас мысліць і дзяліўся каштоўным жыццёвым вопытам. Сёння слова настаўніка асабліва актуальнае, бо педагог-грамадзянін, патрыёт сваёй краіны — праваднік каштоўнасцей беларускага народа і лепшых нацыянальных традыцый. Вы — фундамент беларускай дзяржаўнасці.

Дарагія калегі! Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, цярпенне і настойлівасць у многім вызначаюць шляхі фарміравання асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй краіны.

Жадаю, каб ваша дзейнасць прыносіла задавальненне, каб вучні часцей вас радавалі і прыемна здзіўлялі. Моцнага вам здароўя, рэалізацыі творчых планаў, асабістага шчасця і сямейнага цяпла!

Андрэй ІВАНЕЦ,
міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий