Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны (паўтарэнне). Урок беларускай мовы ў 6-м класе з выкарыстаннем твораў Якуба Коласа  

- 12:03Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Калі мы гаворым пра выкарыстанне міжпрадметнай сувязі на ўроку беларускай мовы, то неабходна вылучыць тую дысцыпліну, з якой спалучаецца мова. Такім прадметам з’яўляецца беларуская літаратура. Трэба адзначыць, што гэтыя дзве вучэбныя дысцыпліны, “Беларуская літаратура” і “Беларуская мова”, лепш за ўсё дапасуюцца адна да другой. Беларуская мова дазваляе замацаваць навыкі і веды, узбагаціць слоўнікавы запас вучняў па творах беларускіх аўтараў, якія ўжо знаёмыя вучням.

У якасці практычнага матэрыялу для вывучэння тэмы “Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны” ў 6-м класе выкарыстаны творы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

 

Наталля ДЗЕНІСЕНЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” Ганцавіцкага раёна,
Брэсцкая вобласць

 

 

Мэты:

– удасканальваць арфаграфічныя ўменні і навыкі па тэме;
– актуалізаваць веды вучняў па напісанні зычных у прыстаўках;
– удасканальваць навыкі знаходжання ў тэксце слоў з пэўнай арфаграмай;
– удасканальваць маўленчыя навыкі вучняў;
– выхоўваць цікавасць да творчасці класіка беларускай літаратуры Я.Коласа.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік для 6-га класа, тэкст, карткі, прэзентацыя, выстава “Якуб Колас”, мультымедыйная ўстаноўка.

Эпіграф: Што ні кажы, а жыццё, само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар (Якуб Колас).

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

II Уступнае слова настаўніка

У 2022 годзе мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Класік беларускай літаратуры пакінуў пасля сябе багатую спадчыну. Яго творы з’яўляюцца праграмнымі амаль у кожным класе. Мы таксама сёння глыбей далучымся да яго спадчыны.

Растлумачце эпіграф.

 

III Пастаноўка тэмы і мэт урока

 

Тэма ўрока перад вамі. Звярніцеся, калі ласка, да таямніц вашай памяці і ўспомніце, якія веды і па якіх тэмах нам на ўроку спатрэбяцца?

Што ў канцы ўрока вы павінны ведаць, умець, прымяняць?

1 Індывідуальнае заданне

тэст (АІР) https://eior.by/catalog_lecture/6-klass/belmova/12.php

2 Лічбавы дыктант

(так – 1, не – 0)

1) Корань – галоўная значымая частка слова.
2) У слове пералесак – корань пералес.
3) Суфікс – частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў.
4) Словы веды і ведзьма аднакаранёвыя.
5) Кожнае самастойнае слова мае канчатак.
6) Прыстаўка – значымая частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў.
7) -ць, -ці, -чы – суфіксы неазначальнай формы дзеяслова.

Узаемаправерка
Адказы: 1) 1; 2) 0; 3) 1; 4) 0; 5) 0; 6) 0; 7) 1.

 

IV Актуалізацыя ведаў

1 Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары.

Цэлы гай старасвецкіх дубоў ра..кінуўся, змеем а..вівае, а..смаленымі знізу жараламі, …печанае над агнём, ..кошаны луг, свае а…вечныя лапы, а…разалі папалам, ра..кідалі іх дружбу, ..сек ён такую тоўстую хвою, ра…кідала ва ўсе бакі.

– Ці знаёмыя словы для вас? З якога твора?

Праца з падручнікам ст. 44 (знаёмства з правілам).

Праверце, ці правільна вы ўставілі прапушчаныя літары.

2 Праца са схемай

Паглядзіце, прааналізуйце, зрабіце вусны лінгвістычны тэкст “Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны”

V Замацаванне

Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсцы Люсіна нашага раёна.

 

 1. Прачытайце тэкст, растлумачце арфаграмы ў выдзеленых словах

З двара пазірала цёмная, чорная ноч. Неба, абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску.
Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці; трэба пазнаёміцца там з настаўнікам і параіцца з ім наконт розных пытанняў, звязаных са школай; трэба таксама зайсці і да бацюшкі і запрасіць яго прыехаць сюды адслужыць малебен перад адчыненнем заняткаў у школцы. Так, гэта трэба зрабіць, бо ўжо даўно час брацца за навучанне дзяцей. Праўда, яго назначылі сюды позна. Але адкладаць няма сэнсу, бо не здолее выпаўніць праграму.

Растлумачце знакі прыпынку ў першым сказе, з трэцяга сказа выпішыце два словазлучэнні, словы звязаных і адступіць запішыце ў фанетычнай транскрыпцыі.

Як вядома, у сям’і бацькоў паэта было 13 дзяцей, але да сталага ўзросту дажылі толькі дзевяць. А вучоба цанілася ў розныя гады. Таму дзве зімы разам са старэйшымі братамі Якуб Колас вучыўся дома ў так званага “дарэктара”. Успомніце, як звалі “настаўніка”? Як называецца твор?

2. Устаўце патрэбныя літары, растлумачце правапіс

А будзе йсці навука туга,
Па..гоніць бацькава папруга!
Стаялі хлопцы і маўчалі,
На Яську ..рэдку паглядалі;

…чакаўшы трошкі, ён ачнуўся,
Прыйшоў у памяць, азірнуўся.
Алесь за комінак …хаваўся,
Адтуль на Яську прыглядаўся.

Тады дарэктар а…ступаўся
І да другога ….варачаўся.

3. Фізкультхвілінка

Гімнастыка для вачэй. Хвілінка рэлаксацыі (Гучыць спакойная мелодыя. Настаўнік дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў г. Мінску).

Кастусь вельмі любіў бавіць свой вольны час на рэчцы, таму адзін з раздзелаў паэмы “Новая зямля” прысвечаны гэтай забаве юнака. Прачытайце, устаўце патрэбныя словы.

Першы варыянт

Ніхто з дамашніх не .….,
Чым рэчка Костуся займае,
Якая іх …… сіла
І чым яна так хлопцу міла.
Бывала, толькі чуць…..
Чуць трошкі ў лесе пасвятлее…

Словы для даведак: разднее, пасвятлее, згадае, скажа, звязала скавала

Другі варыянт

То….. і ….. ,
І сам сабе ён засмяецца;

Мароз…… і люты!
Хоць ты…… і крэпка путы.


Словы для даведак: падбяжыць, падпрыгне, скажа, скаўзанецца, бязжаласны, звязаў, скінуў

 

VI Падагульненне

Казкі жыцця Якуба Коласа вучаць нас самаму галоўнаму ў жыцці: быць патрыётам свайго краю, быць справядлівым, чулым да ўсяго навакольнага.

Прапануецца ўспомніць казку “Крыніца” і выканаць інтэрактыўную гульню “Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны”

 https://learningapps.org/watch?v=pxj1jd1b222

VII Рэфлексія

Класікі не паміраюць, а жывуць з намі вечна.

 

VIII Дамашняе заданне

§16, практ. 196.

Скласці воблака слоў “Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны”.

Скласці верш па рыфме (на выбар вучняў):

…………….. Голас
…………….. Колас.
…………….. свет,
…………….. паэт!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий