Дадатковы занятак па англійскай мове для навучэнцаў VI–VIII класаў па тэме “Свет моды” (World of fashion)  

- 9:52Иностранный язык. Сценарии, Методичка

У рэаліях сучаснага жыцця ва ўстановах адукацыі карыстаюцца папулярнасцю дадатковыя заняткі па замежнай мове. На працягу трох гадоў выкладаю платныя адукацыйныя паслугі “Размаўляем па-англійску” як у дашкольнай групе, так і на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Прапаную калегам распрацоўку занятку па англійскай мове для навучэнцаў VI–VIII класаў па тэме “Свет моды”, якую можна выкарыстоўваць як для правядзення платных адукацыйных паслуг, так і на ўроках англійскай мовы.

Карына ПАПКО,
настаўнік англійскай мовы
ДУА “НПК Круцілавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: навучэнцы ў канцы занятку павінны замацаваць лексіку па тэме “Адзенне”.

Задачы:

– актывізаваць лексіку па тэме “Адзенне” ў маўленні навучэнцаў;
– развіваць навыкі маналагічнага і дыялагічнага маўлення, мысленне, памяць, логіку, цэласнасць выказвання;
– выхоўваць узаемапавагу, эстэтычны густ.

Формы дзейнасці: групавая.

Тып урока: урок-гульня.

Ход урока

1 Арганізацыйны момант

1.1 Увядзенне ў атмасферу англійскай мовы

– Good morning, children! I am glad to see you. How are you today? Sit down, please. I have a lot of compliments for you. (What a nice sweater, Milana! You look nice! Your taste in clothes is wonderful, Masha! Your look is very pretty today!)

Are you ready to start?

Let’s begin our lesson.

 

1.2 Фанетычная размінка

But at first let’s practice the English sounds. Please, listen to me and repeat some sounds and words after me. (Гукі і словы з дадзенымі гукамі запісаны на дошцы, навучэнцы паўтараюць за настаўнікам).

PHONETIC ACTIVITIES
[ou] – clothes, (rain)coat
[au] – blouse, trousers,
[eɪ] – trainers,
[u:] – shoes, boots
[ju:] – suit
[a:] – scarf
[ᴐ:] – shorts
[ә:] – skirt, shirt

And now try to read “The Clothes rhyme”, please (на картках).

Sock sand shoes
And jeans and shirt
Trousers, coat
And blouse and skirt.

Good. Thank you.

 

1.3. Маўленчая размінка

Answer the questions:

1. Do you try to follow the fashion?
2. Is fashion important in our life?
3. What clothes do you prefer?
4. Do you like your school uniform?
5. What do you usually wear at home?
6. What do you usually wear at school?
7. What’s your favourite colour?
8. Do you like jeans? Why?

 

2 Асноўны этап

2.1 Вызначэнне мэты

Coco Сhanel said: “Fashion is not something that exists in dresses only.

Fashion is in the sky, in the street; fashion has to do with ideas, the way we live, what is happening.” (Выказванне запісана на дошцы). What are we going to speak about? Right. We will speak about fashion.

 

2.3 Гульнявыя заданні

Сёння з намі на занятку прысутнічаюць дзве папяровыя дзяўчынкі, якім неабходна дапамагчы купіць новае адзенне.

Дзе яго можна набыць? Правільна, у магазіне! Вось і наш магазін адзення. (“Магазін” з назвамі адзення на дошцы)

 

Але, каб што-небудзь купіць, нам патрэбны грошы. Па гэтай прычыне мы з вамі будзем прымаць удзел у розных конкурсах, дзе вы зможаце атрымаць манеты за правільна выкананыя заданні. І за гэтыя манеты вы зможаце дапамагчы дзяўчынкам і купіць новае адзенне.

Зараз мы з вамі падзелімся на дзве каманды: адна будзе купляць адзенне для дзяўчынкі Лізы, другая для Аляксандры. Давайце пачынаць!

Let’s begin our game!

 

Гульня “Зіма – лета”

Як вы ведаеце, у розную пару года мы носім рознае адзенне. Ваша задача напісаць як можна больш назваў адзення ў два слупкі: адзенне і аксесуары, якія мы носім у цёплы час і другі слупок – у халодны. Якая каманда справіцца хутчэй і напіша больш слоў, тая атрымае манету.

 

Гульня “Небяспечная рака”

А зараз мы з вамі адпачнем і пагуляем. Давайце ўявім, што мы з вамі перанесліся ў дзікія джунглі, да вельмі глыбокай і доўгай ракі, у якой водзяцца кракадзілы (на падлозе з’яўляецца малюнак ракі). Нам трэба перайсці на іншы бераг ракі. Я буду называць вам розныя прадметы адзення, тыя з вас, на кім ёсць такая вопратка, могуць перайсці раку. Тыя, на кім няма патрэбнай адзення, могуць назваць любое слова на англійскай мове і таксама перайсці на іншы бераг. Кожнае англійскае слова дае вам права на адну манету.

 

Гульня “Модны часопіс”

Зараз вы атрымаеце старонку аднаго моднага часопіса, у якім аўтар дапусціў памылкі ў яго апісанні. Паспрабуйце іх выправіць. (карткі)
(Do you like to look through fashionable magazines? I’ll give you a page from it. The author of the magazine has made some mistakes in its descriptions.We’ll try to make this page correct)

 

Фізкультхвілінка. Гульня “ Put on/ Take off”

Put on your socks (jeans, a T-shirt, a pullover, a jacket, a woolly hat, trainers).

“Walking”

Walking, walking, walking, walking!
Hop! Hop! Hop! Hop! Hop! Hop!
Running, running, running!
Running, running, running!
Now, let’s stop!
Take off your wooly hat( a jacket)

 

Гульня “Апраніце персанажа”

Зараз кожная каманда атрымае заданне на камп’ютары. Вам неабходна прайсці гульню і апрануць персанажа да таго, пакуль не пайшоў дождж. Каманда, якая справіцца хутчэй, атрымае манету.
https://www.native-english.ru/games/clothes-game

 

Зараз давайце адкажам на пытанні https://infourok.ru/igra-po-anglijskomu-yazyku-po-teme-odezhda-i-moda-4495886.html. Каманда, якая адкажа правільна і хутчэй, тая атрымае манеты.

 

 

3 Заключны этап

3.1 Рэфлексія

Кожнай камандзе неабходна падлічыць колькасць манет і за іх купіць адзенне для дзяўчынак.

Have you learnt anything new?
What facts should you pay attention to while choosing clothes?
You should remember that details are important not only in your clothes. The most important details are in your personality: your words, behavior, smile and others.
Be careful while choosing all these details in order to make a successful project.

 

3.2 Падвядзенне вынікаў

Our lesson is almost over. I liked your work. Thank you for the lesson, you may be free.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий