Да новых вяршынь…

- 9:06В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Педагагічная гісторыя Я.В.Есіса пачалася 10 жніўня 2010 года, пасля заканчэння магістратуры Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Яўгена Валер’евіча накіравалі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Прудкоўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна. А з 15 жніўня 2013 года пачалася новая старонка ў яго кар’еры: педагог перайшоў працаваць у сярэднюю школу № 16 Мазыра, дзе працуе дагэтуль.

Стаць выкладчыкам Яўгена Валер’евіча натхнілі яго першая настаўніца, настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, за што наш герой ім вельмі ўдзячны. У 2004 годзе ён паступіў на беларуска-культуралагічнае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Яўген Валер’евіч на працягу 11 гадоў сумяшчаў выкладчыцкую дзейнасць з класным кіраўніцтвам і выпусціў два класы.

— Упершыню класным кіраўніком я стаў у 2012/2013 навучальным годзе, — успамінае педагог. — У мяне было 7 вучняў (6 дзяўчынак і 1 хлопчык). Колькі станоўчых эмоцый было за гэты час! Памяць сцірае ўсе цяжкасці і выпрабаванні, якія выпалі на нашу долю. І зараз на сустрэчы з выпускнікамі я заўсёды прыхо­джу з лістамі, якія яны пісалі мне ў будучыню. 

Для Яўгена Валер’евіча кожны клас непаўторны, бо ён паўплываў на яго як класнага кіраўніка і настаўніка ў цэлым. Педагог прызнаецца, што за 11 гадоў многае прыйшлося памяняць у падыходах як да навучання, так і да выхавання дзяцей.

 

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 11 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий