Поспех кожнага як уласны

- 9:03В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

За 27 гадоў педагагічнай дзейнасці Святлана Мікалаеўна Станкевіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 Пружан, ні разу не пашкадавала аб сваім прафесійным выбары, бо ніколі не сумнявалася ў яго правільнасці: змалку дакладна ведала, што настаўніцтва — яе лёс. Так і атрымалася.

– Вялікую ролю ў гэтым адыграла першая настаўніца Ядвіга Феліксаўна Барадоўская, з якой імкнулася браць прыклад літаральна ва ўсім, — гаворыць Святлана Мікалаеўна. — Вельмі імпанавала ў ёй удалае спалучэнне дабрыні і патрабавальнасці. Прыходзячы са школы, заўсёды хацелася пагуляць у школу дома. Дзякуючы такому захапленню, ведала, што абавязкова стану педагогам. 

І стала. Праўда, не адразу. Першая спроба паступіць у тагачаснае Пінскае педагагічнае вучылішча імя А.С.Пушкіна аказалася няўдалай. Але няўрымслівая дзяўчына паспрабавала яшчэ раз і дабілася свайго, а пасля педвучылішча працягнула адукацыю ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.

Працоўную дзейнасць ураджэнка Пружан пачынала ў Шарашоўскай сярэдняй школе. Далейшае прафесійнае станаўленне праходзіла ў Старавольскай базавай школе і Хараўской сярэдняй школе, пасля якіх Святлана Мікалаеўна апынулася ў роднай сярэдняй школе № 1 Пружан імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Калі б ёй, вучаніцы, сказалі, што яна калісьці ўзначаліць альма-матар, не паверыла б. Але ў жыцці няма нічога выпадковага. Гэта вынік нястомнай працы, у тым ліку над сабой.

 

Чытайце матэрыял Сяргея ГРЫШКЕВІЧА  ў нумары ад 11 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий