Шырокі профіль

- 9:24В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Урыцкая сярэдняя школа Гомельскага раёна да свайго 125-­гадовага юбілею падышла з перамогай на абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі навучэнцаў сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

– У гэтым навучальным го­дзе ў нашай школе займаюцца 1042 навучэнцы, працуюць 92 педагогі, з іх 42 працэнты — выпускнікі нашай школы. Некаторыя з іх заканчвалі наш педагагічны клас, — расказала ўдзельнікам прэс-туру дырэктар школы Марына Бялько і запрасіла журналістаў наведаць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, якія праводзіла Валянціна Дуброўская, настаўніца рускай мовы і літаратуры, пераможца конкурсу рытарычнага майстэрства сярод педагогаў Гомельшчыны. Настаўніца разбірала з вучаніцамі, будучымі педагогамі, пытанні прафесійнага і жыццёвага самавызначэння. 

Для тых, хто выбраў іншую сцежку, у 2018 годзе ў школе сумесна з РАУС Гомельскага райвыканкама быў адкрыты ваенна-патрыятычны клас прававой накіраванасці. Выпускнікі гэтага класа паспяхова здаюць ЦТ і паступаюць у Магілёўскі інстытут МУС.

Дзейнасць усіх вучэбна-метадычных аб’яднанняў Урыцкай сярэдняй школы падпарадкавана агульнай тэме “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў”. Ва ўстанове паспяхова прымяняюцца тэхналогіі візуалізацыі праз выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый, інтэрактыўных метадаў навучання, ІКТ. Кабінеты хіміі, біялогіі, фізікі забяспечаны сучасным абсталяваннем згодна з праектам “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”. 

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 25 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий