Нестандартны ўрок біялогіі ў 11-м класе «Цыталагічны фільм-біяграфія» па тэме «Асаблівасці будовы клетак пракарыёт»

- 15:05II И III СТУПЕНИ, БИОЛОГИЯ, Биология. Сценарии, Методичка

На ўроку выкарыстаны такія метады і метадычныя прыёмы, як гутарка, аповед (славесныя), назіранне, распазнанне, параўнанне, вылучэнне галоўнага, абагульненне (практычныя).

Марына СОЗІНАВА,
настаўнік біялогіі
ДУА “Квасоўская сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 


Мэта: фарміраванне базы ведаў па тэме “Асаблівасці будовы клетак пракарыёт”.

Задачы:

– сфарміраваць веды пра будову, працэсы жыццядзейнасці, лад жыцця і прыстасаванасць пракарыёт да асяроддзя пражывання;
– развіваць уменні выдзяляць галоўнае, параўноўваць, самастойна працаваць з падручнікам і літаратурай;
– развіваць творчыя здольнасці;
– ажыццяўляць гігіенічнае выхаванне.

Метады і метадычныя прыёмы:

– славесныя: гутарка, аповед;
– практычныя: назіранне, распазнанне, параўнанне, вылучэнне галоўнага, абагульненне.

План урока

1 Арганізацыйны момант.
2 Актуалізацыя ведаў.
3 Напісанне сцэнарыя “цыталагічнага фільма-біяграфіі”.

1) “Раскадроўка”. Праверка ведаў па тэме “Ядро”.
2) “Вызначэнне акцёрскага складу”. Класіфікацыя клетак.
3) Сцэна 1. “Адметныя асаблівасці”.
4) Сцэна 2. “Знешні выгляд клетак пракарыёт”.
5) Сцэна 3. “Унутраная будова”.
6) Сцэна 4. “Працэсы жыццядзейнасці”.
7) Сцэна 5. “Меры прафілактыкі”.
8) Заключная сцэна.

4 Дамашняе заданне.
5 Вынікі ўрока. Рэфлексія

Прэзентацыя да ўрока

 

Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Ацэнка гатоўнасці класа і навучэнцаў да ўроку, прывітанне вучняў.


2 Актуалізацыя ведаў

Задача з Цэнтра мікрахірургіі вока Г.М.Фёдарава.
Пасля разрэзу скальпелем сятчаткі вока апошняя навалакваецца на скальпель і робіць з 30 мікрон радыусу завастрэння 300… (1 мікрон роўны 0,001 міліметра). Як завастрыць скальпель да наступнай аперацыі? Інжынеры прапанавалі асаблівы заточны станок, фізікі – плазму… Біёлагі прапанавалі…

Тэма ўрока: “Асаблівасці будовы клетак пракарыёт”.

Мэта: напісаць сцэнарый “цыталагічнага фільма-біяграфіі” для вывучэння матэрыялу па тэме.

 

3 Напісанне сцэнарыя “цыталагічнага фільма-біяграфіі”

1) “Раскадроўка”. Праверка ведаў па тэме “Ядро”

1. Ядро – гэта:

а) двухмембранная структура;
б) немембранная структура;
в) аднамембранная структура.

2. Храмасомы – гэта:

а) структуры, якія складаюцца з бялку;
б) структуры, якія складаюцца з ДНК;
в) структуры, якія складаюцца з РНК.

3. Храматыды – гэта:

а) дзве субадзінкі храмасомы дзелячайся клеткі;
б) участкі храмасомы ў нядзелячайся клетцы;
в) кальцавыя малекулы ДНК;
г) два ланцугі адной малекулы ДНК.

4. Цэнтрамера – гэта ўчастак:

а) бактэрыяльнай малекулы ДНК;
б) першасная перацяжка храмасомы эўкарыёт;
в) малекулы ДНК эўкарыёт;
г) храмасомы пракарыёт.

5. Храмасомны набор клеткі называюць:

а) карыятыпам;
в) генатыпам;
б) фенатыпам;
г) геномам.

6. Роля ядзерка заключаецца ў фарміраванні:

а) храмасом;
в) лізасом;
б) рыбасом;
г) мітахондрый.

7. Утварэнне дзвюх храматыд у ядры клеткі забяспечваецца працэсам:

а) самападваеннем ДНК;
б) сінтэзу і-РНК;
в) спіралізацыі ДНК;
г) спіралізацыі храмасом.

8. Якая роля ядра ў расліннай клетцы?

а) забяспечвае ўтварэнне арганічных рэчываў з неарганічных;
б) спрыяе перамяшчэнню арганоідаў клеткі;
в) паглынае і выкарыстоўвае ў працэсе фотасінтэзу сонечную энергію;
г) забяспечвае захоўванне і перадачу спадчыннай інфармацыі.

9. Ядро ў клетцы раслін адкрыў:

а) А.Левенгук;
в) Р.Броун;
б) Р.Дук;
г) І.Мечнікаў.

10. Страчваюць ядры ў працэсе спецыялізацыі:

а) эрытрацыты чалавека;
в) нейроны;
б) клеткі камбія;
г) мышачныя клеткі.

 

2“Вызначэнне акцёрскага складу”. Класіфікацыя клетак

Клеткі:

1) эўкарыятычныя;
2) пракарыятычныя.

Адной з найважнейшых і найбольш складаных праблем біялогіі з’яўляецца класіфікацыя (сістэматыка) арганізмаў – падзел іх на групы, больш ці менш падобныя па сваёй арганізацыі. Усе вядомыя навуцы арганізмы маюць клетачную будову, таму натуральна, што адрозненні ў будове клетак павінны ўлічвацца пры стварэнні любой класіфікацыі арганізмаў. Вырашаючы гэтую праблему, Э.Шатон у сярэдзіне 1930-х гг. падзяліў усе арганізмы на эўкарыёты і пракарыёты. Па яго вызначэнні, клеткі эўкарыёт павінны мець сапраўдныя клеткавыя ядры (якія валодаюць ядзернай мембранай) і мітахондрыі, а таксама некаторыя іншыя асаблівасці ўнутрыклеткавай будовы. Пракарыёты ж вызначаліся як арганізмы, якія не маюць прымет эўкарыёт. Такое грубае дзяленне прывяло да таго, што цэлае новае царства арганізмаў – архебактерыі – было адкрыта толькі каля паўстагоддзя таму. Архебактерыі падобныя на звычайныя бактэрыі (за якімі цяпер замацавалася назва “эўбактэрыі”), але істотна адрозніваюцца ад іх асаблівасцямі біясінтэзу. Такім чынам, у цяперашні час арганізмы па тыпу клетак могуць ставіцца да адной з трох груп: эўкарыёты, эўбактерыі або архебактерыі, прычым апошнія дзве групы фармальна ставяцца да пракарыёт.

 

3) Сцэна 1. “Адметныя асаблівасці”

Якая адметная асаблівасць клетак пракарыёт?

 

4) Сцэна 2. “Знешні выгляд клетак пракарыёт” (Работа са слайдамі)

Разгледзьце слайды з моцна павялічанымі клеткамі пракарыёт і вызнычыце форму пракарыятычных клетак. Аформіце запісы ў сшытак.

1) Шарападобная (кокі, дыплакокі, тэтракокі, стрэптакокі, сарцыны)
2) Палачкі (бацылы)
3) Спірылы
4) Спірахеты
5) Вібрыёны

Памеры цела – 0,25…10 мкм да 750 мкм (0,75 мм)

 – Якія ёсць структуры на паверхні некаторых клетак? (У некаторых ёсць вырасты на паверхні клеткі – варсінкі і жгуцікі).

 

5) Сцэна 3. “Унутраная будова клеткі”

Азнаёмцеся з унутранай будовай пракарыятычных клетак і запоўніце табліцу.

Паверхневы апарат Будова клетачнай сценкі Захаванне спадчыннай інфармацыі Арганоіды пракарыятычнай клеткі Структуры, характэрныя для некаторых відаў пракарыёт
         

Паверхневы апарат – цытаплазматычная мембрана і клетачная сценка, у некаторых ёсць дадатковая вонкавая мембрана, у многіх клетачная сценка пакрыта слізістай капсулай.

Клетачная сценка з мурэіну.

Па клетачнай сценцы бактэрыі падраздзяляюцца на грамдадатныя і грамадмоўныя.

Няма ядра, кальцавая малекула ДНК, якая ўмоўна называецца бактэрыяльнай храмасомай.

Няма мембранных арганоідаў – мітахондрый, пластыд, ЭПС, комплексу Гольджы, лізасом. Функцыі іх выконвае цытаплазматычная мембрана або яе вытворныя. Мембрана можа ўтвараць мезасомы.

Адсутнічае ў клетачнай сценцы цэнтр і цыташкілет.

Ёсць рыбасомы.

Могуць быць асобыя газавыя вакуолі.

У цыянабактэрый есць храматафоры.

 

6) Сцэна 4. Працэсы жыццядзейнасці клеткі (Прагляд відэароліка)

Уважліва праглядзіце відэаролік і адкажыце на два пытанні:

– Якія існуюць тыпы бактэрый?
– Калі і навошта ўтвараюцца споры?

1) Аэробы.
2) Анаэробы.
Спораўтварэнне.

 

7) Сцэна 5. Меры прафілактыкі захворванняў, выкліканых хваробатворнымі бактэрыямі

Вы ўжо ведаеце, што вялікая група бактэрый адносіцца да хваробатворных.

Падумайце і прапануйце меры прафілактыкі захворванняў, выкліканых хваробатворнымі бактэрыямі.

1) Мыць рукі перад ежай.
2) Добра мыць гародніну і садавіну.
3) Выконваць тэхналогію падрыхтоўкі мяса і рыбы.
4) Не выкарыстоўваць неачышчаную ваду.
5) Не купацца на дзікіх пляжах.

8) Заключная сцэна

Зачытваецца развязка “цыталагічнага фільма-біяграфіі”.


Задача з Цэнтра мікрахірургіі вока Г.М.Фёдарава.
Пасля разрэзу скальпелем сятчаткі вока апошняя навалакваецца на скальпель і робіць з 30 мікрон радыусу завастрэння 300… (1 мікрон роўны 0,001 міліметра). Як завастрыць скальпель да наступнай аперацыі? Інжынеры прапанавалі асаблівы заточны станок, фізікі – плазму… Біёлагі прапанавалі сваё – скальпель з мікраслоем сятчаткі змяшчаецца ў культуру бактэрый, якія з’ядаюць арганіку.


4 Дамашняе заданне

§ 19.

 

5 Вынікі ўрока. Рэфлексія

 

Маршрутны ліст урока па тэме “Асаблівасці будовы клетак пракарыёт”

№ п/п Раздзел урока Адзнака
  “Раскадроўка”. Праверка ведаў па тэме “Ядро”  
  “Вызначэнне акцёрскага складу”. Класіфікацыя клетак.  
  Сцэна 1. “Адметныя асаблівасці”  
  Сцэна 2. “Знешні выгляд клетак пракарыёт”  
  Сцэна 3. “Унутраная будова”  
  Сцэна 4. “Працэсы жыццядзейнасці”  
  Сцэна 5. “Меры прафілактыкі”  
  Агульная адзнака за ўрок  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий