Урок накіраваны на фарміраванне ў вучняў уяўлення пра даданыя члены сказа, пра прыдатак як разнавіднасць азначэння, выпрацоўку ўмення адрозніваць у тэкстах азначэнне і прыдатак.
Анастасія РАГОЙЖА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 35 імя М.А.Волкава г. Гродна”
Мэта: фарміраванне ў вучняў паняцця пра прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Задачы:
– фарміраваць уяўленне пра даданыя члены сказа, пра прыдатак як разнавіднасць азначэння;
– выпрацоўваць уменні адрозніваць у тэкстах азначэнне, прыдатак;
– выхоўваць павагу да роднага слова як своеасаблівай і адметнай моўнай з’явы і крыніцы папаўнення літаратурнай мовы праз працу з тэкстам.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.
Абсталяванне: падручнік, дыдактычны матэрыял, рабочы ліст, карткі.
Ход урока
1 Арганізацыйны момант
2 Псіхалагічны настрой вучняў
– Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – гэта палова перамогі”. Таму я спадзяюся, што сёння ў нас з вамі будзе плённая праца, і ў выніку вы атрымаеце перамогу ў барацьбе за веды.
3 Праверка дамашняга задання (2 вучні паралельна працуюць на картках, выконваючы заданні па азначэнні).
1) Вызначы від азначэння (дапасаванае (Д) – недапасаванае (Н)):
Мірскі замак, стол з дубу, зямля продкаў, лёгкія крылы, хвост лісы, гісторыя краіны, густы туман, шлях бацькі, жураўліны крык, хата бацькоў.
2) Наступныя словазлучэнні з недапасаванымі азначэннямі замяні словазлучэннямі з дапасаванымі азначэннямі:
збанок з гліны –
поле бульбы –
сок журавін –
рой пчол –
шчэбет вераб’я –
4 Франтальнае апытванне “Праўда ці хлусня”
Вучні па чарзе выцягваюць картку і чытаюць правіла. Выпраўляюць памылку, калі неабходна.
– Азначэнне – даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць і адказвае на пытанні які? чый?
– У залежнасці ад спосабу выражэння азначэнні бываюць толькі дапасаваныя.
– Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі, займеннікамі, дзеепрыметнікамі, лічэбнікамі і дапасуюцца да паяснёнага слова (часцей назоўніка) у родзе, ліку і склоне.
– Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з паяснёным словам спосабам дапасавання.
– Здольнасць разважаць хутка вярнулася да хлопца. У сказе недапасаванае азначэнне выражана інфінітывам.
5 Арыенціровачна-матывацыйны этап
Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на запісаныя на дошцы (слайдзе) словы.
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце Божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць…
– Хто з’яўляецца аўтарам гэтых радкоў? Адкуль гэты ўрывак? (Я.Колас, “Сымон-музыка”).
– Паглядзіце ўважліва на ўрывак. Можа, у вас узніклі нейкія пытанні па напісанні некаторых слоў? Вучні звяртаюць увагу на правапіс слова бары-лясы.
– Сёння на ўроку мы працягваем вывучаць даданыя члены сказа. Тэма нашага ўрока гучыць так: “Прыдатак як разнавіднасць азначэння”.
Ключавое пытанне: Чым падобныя і чым адрозніваюцца наступныя спалучэнні слоў рака Нёман – Нёман-рака – завод “Нёман”? Чаму яны на пісьме аформлены па-рознаму?
6 Мэтавызначэнне
Настаўнік прапаноўвае вучням праз складанне пытанняў вызначыць мэты ўрока.
Што…? (такое прыдатак)
Што могуць…? (абазначаць прыдаткі)
Як…..? (пішуцца прыдаткі)
7 Аперацыйна-пазнаваўчы этап
Настаўнік прапануе працу па групах па новай тэме. Засяроджвае ўвагу, каб яны вызначылі самае галоўнае і важнае. Агучваюць і складаюць апорную інтэлект-карту.
1-я група – “Прыемна пазнаёміцца, мяне завуць Прыдатак”;
2-я група – “Правапіс прыдаткаў”.
8 Фізкультхвілінка
9 Замацаванне
Праца над практыкаваннем 153 (2–3 сказы пісьмова каля дошкі, першы сказ разабраць разам)
Інтэрактыўнае заданне
– Правільна размяркуйце прыдаткі (пішуцца праз дэфіс, асобна, асобна ў двукоссі і з вялікай літары). Растлумачце, чаму адны з іх пішуцца праз злучок з азначаемым назоўнікам, а другія асобна. (Адзін вучань працуе на мультыбордзе, астатнія – на тэлефонах).
Хлопец-юнак, горад Мінск, горад-герой, часопіс “Роднае слова”, возера Свіцязь, фабрыка “Камунарка”, Масква-рака, паэма “Новая зямля”, прыгажуня восень, жанчына-ўрач, красуня дзяўчына, маці-Радзіма.
Калі вучні выбіраюць правільныя адказы, паступова з’уляецца выява.
– Хто з’явіўся перад намі? Чым быў адметны 2022 год? (140 гадоў з дня нараджэння Я.Коласа). Чаму пісьменніка называюць песняром зямлі беларускай?
Праца з тэкстам
Кoлькi памятаю cябe, Кoлаcава cлoва былo ў нашай xацe гэткаe ж звычайнаe, як акpаeц xлeба, штo заўcёды ляжаў на cталe пад бeлым абpycам. Я азipаюcя на тыя далёкiя гады cвайгo малeнcтва.
І cёння cтаiць яшчэ ў наc дoма cтаpая гpyша-каcцянка. Нeкалi вакoл яe cлалаcя шаўкoвая, yтyльная мypаўка. І так пpыeмна былo пpылeгчы цi паcядзeць на ёй y гаpачыню, y cпякoтны дзeнь.
А ўлeткy тыcяча дзeвяцьcoт дваццаць дpyгoга гoда пpыязджаў y нашy вёcкy i cядзeў пад гэтай cамай iгpyшай Якyб Кoлаc. Сядзeлi пoбач з пicьмeннiкам i мая мама, i маe цёткi, i cтpыeчныя cёcтpы. Кoлаc чытаў паэму “Нoвая зямля”. Чытаў урыўкі “Ранiца ў нядзeлькy”, “Дзядзька ў Вiльнi” i “Падгляд пчoл”. А як cкoнчыў, мyжчыны падкiдалi ягo на “ўpа” i гэтак на pyкаx да cамай шкoлы данecлi. Нe памятаю, з тагo чаcy цi pанeй яшчэ, алe ў нашай xацe урывак “Ранiца ў нядзeлькy” ўce вeдалi на памяць.
1) Вызначыце стыль і тып тэксту.
2) Прыдумайце назву тэксту.
3) Знайдзіце і прачытайце сказы, у якіх ёсць прыдаткі, растлумачце правапіс.
10 Кантрольна-ацэначны этап
Настаўнік прапануе вучням выканаць праверачны тэст. Адзін – на мультыбордзе, астатнія – на месцы. Пасля выканання адбываецца ўзаемаправерка. Каменціраванне адзнак.
Праверачны тэст
1. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць прыдаткі:
1) Хто не любіць вясны-красуні!
2) Гарадок стаяў на беразе невялічкай рэчкі.
3) О, як вясною Случчына цвіце!
4) Я стаю на беразе Нарачы.
5) Бор шуміць над ракою Арэсай.
2. Адзначце нумары сказаў, у якіх прыдаткі бяруцца ў двукоссе:
1) Паэма Янкі Купалы Курган з’яўляецца выдатнейшым творам беларускай літаратуры.
2) Злева ад дарогі стаяў домік прыгажун.
3) У часопісе Полымя надрукаваны многія раманы беларускіх пісьменнікаў.
4) Горад Віцебск стаіць на рацэ Дзвіна.
5) Чырвоным ліхтаром вісіць на краі неба планета Марс.
3. Адзначце нумары сказаў, у якіх прыдаткі пішуцца праз дэфіс:
1) Бачу родныя ўзвышшы стройных волатаў дубоў.
2) Арганізацыя Маладняк налічвала каля пяцісот чалавек.
3) Песні грае дудар, стары дзед паляшук.
4) Я лісічак набраў каля сцежкі вяртухі.
4. Устаўце прыдаткі. Пастаўце, дзе трэба, дэфіс або двукоссе:
1) Дрэвы____________ маўкліва ля дарогі стаяць.
2) Беларуская аперацыя_________________ была адной з самых важных у Вялікую Айчынную вайну.
3) Расце і прыгажэе горад_________________ Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь.
4) Мае бацькі выпісваюць газету _______________.
Для даведкі: Баграціён, асілкі, герой, Рэспубліка.
5. Знайдзіце і падкрэсліце прыдаткі:
1) Часопіс “Маладосць” надрукаваў творы пераможцаў літаратурнага конкурсу.
2) Паміж стагамі ўзвышаліся старыя дубы-асілкі.
3) Дзед Мікалай працуе вартаўніком на птушкафабрыцы.
Ключ да тэставых заданняў:
1. 1, 5
2. 1, 3
3. 3, 4
4. -асілкі, “Баграціён”, -герой, “Рэспубліка”.
5. Часопіс “Маладосць”, дубы-асілкі, дзед Мікалай.
11 Падагульненне
Зварот да ключавога пытання: Рака Нёман – Нёман-рака – завод “Нёман”. Чаму яны на пісьме аформлены па-рознаму?
12 Рэфлексія
Ацаніце сваю працу на ўроку паводле наступных пунктаў:
1) станоўчыя бакі (атрымалася, выканаў, не памыліўся, вызначыў правільна);
2) памылкі (не атрымалася, не зразумеў, няправільна выканаў);
3) парады (паўтарыць, звярнуць увагу).
Дамашняе заданне: § 22, практыкаванне 160.