Крыжаванка “За словам Быкава ідзём” для вучняў 11-га класа

- 12:00II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Крыжаванка “За словам Быкава ідзём” садзейнічае выхаванню пачуцця павагі да асобы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і яго літаратурнай спадчыны.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,           
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

Сёння беларусы, і не толькі (бо Быкава чытаюць ва ўсім свеце), маюць яго багатую літаратурную спадчыну. Мы, настаўнікі, аддана вядзём маладое пакаленне за словам пісьменніка, у якім яно адкрывае для сябе жудасныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.

Прапаную крыжаванку “За словам Быкава ідзём”, створаную да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава для вучняў 11-га класа, мэта якой – пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў пра жыццё і творчасць Васіля Быкава.

 

Задачы: узбагачаць чытацкі кругагляд вучняў; стварыць умовы для развіцця інтэлектуальных здольнасцей; садзейнічаць выхаванню пачуцця павагі да асобы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і яго літаратурнай спадчыны.

Абсталяванне: поле для гульні ў выглядзе крыжаванкі, мультыборд, шарыкавыя ручкі, падручнік па беларускай літаратуры для 11-га класа.

Удзельнікі: дзве каманды, настаўнік.

 

Ход гульні

Уступнае слова настаўніка. Васіль Быкаў – народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, удзельнік Другой сусветнай вайны. Большасць яго твораў – аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Назавіце, калі ласка, творы Васіля Быкава, якія вы чыталі.

Прыкладныя адказы: аповесці “Жураўліны крык”, “Знак бяды”, “Сотнікаў”, апавяданне “Незагойная рана” і інш.

Настаўнік прапануе разгадаць крыжаванку. Вучні дзеляцца на дзве каманды, атрымоўваюць поле для гульні і пытанні, разгадваюць крыжаванку, пры неабходнасці, карыстаюцца падручнікам па беларускай літаратуры, інтэрнэт-крыніцамі.

 

Поле для гульні

Пытанні да крыжаванкі

Па вертыкалі

1. Тое, чаго не хапала героям аповесці “Жураўліны крык” для абароны чыгуначнага пераезду.

2. Будынак, дзе захоўвалася салома ў Петрака з аповесці “Знак бяды”, сінонім да слова пуня.

3. Прапушчанае слова ва ўрыўку аповесці “Знак бяды”: “Дужа хацелася [Сцепанідзе] заплакаць, калі б былі …”.

4. Сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць персанажы Васіля Быкава: сюжэтная … .

7. Стан, у якім знаходзіўся старшына Карпенка з аповесці “Жураўліны крык” пасля цяжкага ранення.

8. Горад на Украіне, куды трапіў Васіль Быкаў у 1941 годзе пасля заканчэння Віцебскай школы фабрычна-заводскага навучання.

12. Адна з краін, у якой у час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў Васіль Быкаў.

13. Васіль Быкаў як член выбарнай дзяржаўнай установы ў органах улады ў 1978–1989 гадах.

14. Маўленне герояў твораў Васіля Быкава, звернутае да саміх сябе, якое служыць для найбольш поўнага паказу і раскрыцця іхунутранагасвету.

15. Прапушчанае слова ва ўрыўку аповесці “Альпійская балада”: “Сапраўды,хтояна, гэтая пеставатая прыгажунька, зіхатлівы … чужога, далёкага свету, недарэчным лёсам вайны закінутая ў фашысцкі канцлагер”.

18. Адзін з раманаў Васіля Быкава.

19. Апавяданне Васіля Быкава “… чалавека”.

22. Аповесць Васіля Быкава “Апошні …”.

23. Імя героя аповесці “Знак бяды”.

25. Назва гор, дзе адбываецца дзеянне аповесці Васіля Быкава пра ўцекачоў з палону – беларуса Івана і італьянку Джулію.

27. Апавяданне Васіля Быкава “… пясочак”.

 

Па гарызанталі

5. Селянін з аповесці “Знак бяды”, у якога Сцепаніда абмяняла парсючка на бомбу.

6. Горад, дзе знаходзілася мастацкае вучылішча, куды ў 1939 годзе паступіў Васіль Быкаў.

9. Аповесць Васіля Быкава “Воўчая …”.

10. Сшытак, які вёў Васіль Быкаў у школьныя гады, у якім запісваў галоўныя падзеі свайго жыцця, пачуцці і перажыванні.

11. Імя сябра Васіля Быкава Барадуліна.

16. Дзіця галоўнага героя Івана з аповесці “Альпійская балада”, якое яшчэ да нараджэння засталося без бацькі.

17. Адна з аповесцей Васіля Быкава.

20. Прычына смерці бацькі радавога Глечыка з аповесці “Жураўліны крык”: электрычная … .

21. Прапушчанае слова ва ўрыўку аповесці “Знак бяды”: “Твар ягоны [Петрака] зноў замакрэўся ад слёз, якія няспынна студзіў … вецер”.

24. Група немцаў, якая праводзіла разбой на хутары Петрака і Сцепаніды з аповесці “Знак бяды”.

26. Пераважны кірунак прозы Васіля Быкава.

27. Апавяданне Васіля Быкава “Падоранае …”.

28. Дзеянне (дзеяслоў у пачатковай форме) ветру, якое перашкаджала Петраку і Сцепанідзе на працягу ўсяго твора.

29. Птушкі, якіх убачыў перад смерцю радавы Глечык – герой аповесці Васіля Быкава.

 

Адказы (на мультыбордзе)

Рэфлексія-роздум

Настаўнік прапануе растлумачыць выраз Рыгора Барадуліна: “Васільком у жыце Беларушчыны назаўсёды застанецца Быкаў!”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий