У дадзеным матэрыяле апісана аўтарская методыка прымянення ў педагагічнай практыцы сацыяльнай сеткі Instagram.
Наталля АПАНОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г. Слоніма»,
Гродзенская вобласць
Каштоўнасць сацыяльных сетак для навучання і развіцця яшчэ недастаткова ацэнена. Многія настаўнікі скептычна ставяцца да магчымасці выкарыстання дадзенага аб’екта інфармацыйных тэхналогій як педагагічнага сродку навучання, бо традыцыйна сацыяльныя сеткі разглядаліся як асяроддзе для правядзення вольнага часу ці забаўкі.
Пранікненне сацыяльных медыя ў жыццё школьнікаў адбывалася на фоне поўнага ігнаравання іх сістэмай адукацыі, нягледзячы на рэальна існуючы адукацыйны патэнцыял. Тым не менш, сітуацыя хоць і павольна, але мяняецца. Вядома, сацыяльныя сеткі не з’яўляюцца асноўным сродкам віртуальнага ўзаемадзеяння, але іх магчымасці ў вырашэнні адукацыйных задач здольныя павысіць якасць іх рашэння.
Актуальнасць прадстаўленага вопыту заключаецца ў тым, што педагог ў сучасных ўмовах не спрабуе выцягнуць з віртуальнага свету, а наадварот, накіроўвае гэтую цікавасць у патрэбным напрамку. У дадзеным матэрыяле апісана аўтарская методыка прымянення ў педагагічнай практыцы сацыяльнай сеткі Instagram ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г. Слоніма».
Ідэя правядзення дэкады беларускай мовы і літаратуры ў Instagram можа падацца незвычайнай, але яна мае свае перавагі. Па-першае, гэта дазваляе прыцягнуць да ўдзелу большую колькасць людзей, бо сацыяльныя сеткі маюць шырокую аўдыторыю. Па-другое, выклікаць цікавасць у моладзі, якая бавіць шмат часу ў інтэрнэце.
Дэкада беларускай мовы і літаратуры – гэта серыя мерапрыемстваў, якія праводзяцца на працягу дзесяці дзён і накіраваны на папулярызацыю навукі аб беларускай мове і літаратуры.
Асноўная мэта «#Дэкада 2024» (www.instagram.com/gymnasium1_slonim/) – актыўнае прымяненне інтэрактыўных магчымасцяў Instagram для павышэння вучэбнай матывацыі навучэнцаў і ўзроўню камунікацыі з імі.
Задачы анлайн-мерапрыемства «#Дэкада 2024»:
1. Заматываваць навучэнцаў на выкарыстанне магчымасцей сацыяльнай сеткі Instagram не толькі ў забаўляльных мэтах, але і дзеля адукацыйнай карысці;
2. Зрабіць вывучэнне беларускай мовы і літаратуры цікавейшым і даступным для шырокай аўдыторыі;
3. Адкрыць новыя магчымасці для зніжэння дыдактычных цяжкасцей і папулярызацыі беларускай пісьмовай культуры сярод маладога пакалення.
Важную ролю у правядзенні такога анлайн-мерапрыемства адыгрывае методыка арганізацыі ў сацыяльных медыя.
Першым этапам рэалізацыі інавацыйнага вопыту стала складанне кантэнт-плана і чэк-ліста правядзення анлайн-мерапрыемства. Эфектыўным лічбавым адукацыйным інструментам можа быць выкарыстаны сэрвіс canva.com.
Чэк-ліст |
Кантэнт-план |
Пашырэнне функцыяналу сацыяльнай сеткі Instagram пры правядзенні дэкады дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя інтэрактыўныя заданні. У кантэнт-плане прыдугледжана, што кожны інстаграм-пост накіраваны на развіццё інфармацыйна-камунікацыйных і функцыянальных кампетэнцый навучэнцаў.
1. Анлайн-віктарыны актыўна прымяняюцца для кантролю ведаў або ў фармаце навучання «перавернуты клас».
Звычайна задаюцца віктарыны ў гісторыях пры дапамозе інструмента «Пытанні» або «Прымацаваць спасылку» https://clck.ru/39PbMV. У дадзеным выпадку адказы бачыць толькі аўтар гісторыі, для іншых чытачоў акаўнта яны недаступныя. Праз 24 гадзіны, калі знікаюць гісторыі, у якіх можна адказваць на заданне, публікуюцца правільныя адказы і каментарыі па адгадванні, даецца дадатковая інфармацыя па тэме ці тэрмінах.
2. Відэа- і фотапублікацыі. Пісьменная гаворка – важная якасць спецыяліста сферы «чалавек-чалавек». Акрамя таго, амаль кожны дзень можна знайсці падставу для публікацыі па тэматыцы дэкады. А як вядома, сістэматычнае размяшчэнне пост-кантэнту – адно з правілаў паспяховага блогера. Гэта могуць быць не толькі заданні, але і цікавая актуальная інфармацыя. Для развіцця навыкаў дакладнай гаворкі вучням прапануюцца заданні з хэштэгам. У дадзеным прыкладзе навучэнцы прадстаўляюць фота- і відэаматэрыялы экскурсій, чэленджаў, тэматычных конкурсаў, фэстаў пад назвамі #Лепшае прызнанне, #Музычны цэнтон, #Агульная дыктоўка, #Чэлендж_Паэтычны дзень, #Калекцыя этыкетак, #Кулінарны фэст, #Спектакль_Камедыя, #Онлайн-крама_Беларускі сілуэт, інфарм-дайджэст ад САВЫ, конкурс «Буслік». Абавязковай умовай такога кшталту публікацый з’яўляецца дакладнае складанне каментарыяў і відэасправаздач на беларускай мове.
3. Стварэнне буклетаў па правілах беларускай мовы і інстаграм-старонак беларускім пісьменнікам. Такія інтэрактыўныя актыўнасці выклікаюць цікавасць, дапамагаюць ўдзельнікам не толькі паглыбіць свае веды ў галіне беларускай мовы і літаратуры, але праявіць творчасць і самавыяўленне.
Вучням на ўроках выдаецца шаблон інстаграм-старонкі і памятка для стварэння буклета.
Заключным этапам ў плане правядзення дэкады беларускай мовы і літаратуры ў Instagram з’яўляецца падвядзенне вынікаў і ўручэнне сертыфікатаў.
Сацыяльная сетка Instagram ўваходзіць у лік найбольш перспектыўных сацыяных платформ. Зручным інструментам у Instagram з’яўляецца раздзел «Актуальнае» з гісторый. Раней гісторыі знікалі праз 24 гадзіны, зараз іх можна захоўваць і групаваць для доступу.
Адной з галоўных асаблівасцей такой арганізацыі дэкады з’яўляецца правядзенне мерапрыемстваў у анлайн-фармаце, што дазволіла ўдзельнікам рознага ўзросту і з іншых устаноў адукацыі далучыцца да іх. Акрамя таго, як адзначылі вучні і дарослыя, такая форма правядзення давала магчымасць выбіраць зручны для сябе час і месца для ўдзелу ў запланаваных мерапрыемствах.
Таксама хацелася б адзначыць, што пры арганізацыі такіх мерапрыемстваў на старонцы ўстановы адукацыі не ўзнікала праблем з канфідэнцыяльнасцю дадзеных ці непажаданых каментарыяў ад іншых карыстальнікаў. Тым самым вучні яшчэ і навучаліся правілам бяспекі і зносін у інтэрнэце.
Інфармацыйныя тэхналогіі закліканы стаць неад’емнай часткай цэласнага адукацыйнага працэсу, якая значна павышае яго эфектыўнасць. Правядзенне дэкады беларускай мовы і літаратуры ў Instagram – гэта выдатная магчымасць прыцягнуць увагу да культурнай спадчыны і павысіць цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Спадзяемся, што падобныя ініцыятывы будуць развівацца і атрымліваць усё большае распаўсюджванне сярод моладзі.
Падрабязней аб выніках правядзення можна паглядзець па спасылцы: https://www.instagram.com/reel/C38CInhIk8-/?igsh=MmowdnpycnEzMXBy
Рэкламны ліст можна спампаваць па спасылцы: https://disk.yandex.by/i/FxoMKx1dSsjDHg