Мэты: выклікаць жывы інтарэс да беларускіх прыказак і загадак, жыцця і побыту народа, пашыраць актыўны слоўнік вучняў, абудзіць павагу да роднага слова, зямлі, працоўных традыцый землякоў.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Прапанаваную інтэрактыўную гульню “Музейны дэтэктыў, або як прыказка слова згубіла” можна правесці ў школьным музеі, дзе яшчэ раз падкрэсліць такія важныя для кожнага беларуса паняцці, як родная зямля, стваральная праца, хлеб, вырашчаны ўласнымі рукамі.
Мэты: выклікаць жывы інтарэс да беларускіх прыказак і загадак, жыцця і побыту народа, пашыраць актыўны слоўнік вучняў, абудзіць павагу да роднага слова, зямлі, працоўных традыцый землякоў.
Удзельнікі: вучні 6–7-х класаў, з ліку якіх утвараюцца тры каманды, настаўнік.
Абсталяванне: заданні інтэрактыўнай гульні для трох каманд, шарыкавыя ручкі, запячатаныя канверты з правільнымі адказамі.
Апісанне гульні
Уступнае слова настаўніка (звяртаецца да ўдзельнікаў). Хто з вас любіць чытаць дэтэктывы? А хто жадаў бы апынуцца на месцы якога-небудзь сышчыка і стаць знакамітым? (Адказы дзяцей). Я таксама думаю, што кожны хоць раз у жыцці хацеў бы быць падобным да легендарнага героя Артура Конан Дойла Шэрлака Холмса. Сёння ў вас ёсць такая магчымасць. Славу і прызнанне ў Год якасці ў Беларусі, паважаныя каманды, вам можа прынесці ўдзел у гульні “Музейны дэтэктыў, або Як прыказка слова згубіла”. Запішыце, калі ласка, у “Лісце адказу” назву вашай каманды, на працягу гульні пазначайце там свае меркаванні.
Ліст адказу
Інструкцыя па выкананні заданняў гульні для трох каманд
1. Прыказка згубіла слова.
2. Каб даведацца, якая лексема прапушчана ў прыказцы, адгадайце загадку.
3. Каб прачытаць загадку, устаўце прапушчаныя літары ў словы табліцы і складзіце з літар загадку. Парадкавы нумар устаўленых літар адпавядае парадкаваму нумару літар загадкі.
4. Паспрабуйце адгадаць загадку.
5. Скарыстайцеся дзвюма падказкамі, калі складана адгадаць загадку.
6. Устаўце адгадку ў прыказку.
7. Распячатайце канверт з правільным адказам.
8. Лічыце сябе добрым дэтэктывам, калі ваш адказ аказаўся правільным. Ганарыцеся выдатнымі вынікамі сваёй разумовай працы.
Заданне для першай каманды
Словы з прапушчанымі літарамі
Літара |
Слова |
Лексічнае значэнне слова |
|
хам..т |
Частка вупражы, што складаецца з драўлянага каркаса (клешчаў), абкладзенага мяккім лямцам з унутранага боку |
|
..ена |
Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле |
|
н..тка |
Тонка ссуканая пража, якая выкарыстоўваецца для шыцця, вязання |
|
..ата |
Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення |
|
||
|
свеч..а |
Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення |
|
м..лат |
Вялікі цяжкі малаток, якім куюць металы, дробяць каменне |
|
напа..стак |
Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай |
|
..ятла |
Пучок звязаных галінак без лісцяў, насаджаны на палку, які служыць для падмятання |
|
вілк.. |
Доўгая палка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі |
|
..ымбалы |
Народны музычны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансавую трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць палачкамі |
|
локац.. |
Старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра |
|
||
|
мякін.. |
Адходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну |
|
||
|
рамя..тво |
Вытворчасць якіх-небудзь вырабаў ручным саматужным спосабам з дапамогаю простых прылад |
|
к..са |
Ручная сельскагаспадарчая прылада для зразання травы, збожжа |
|
..ёд |
Салодкае сіропападобнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак |
|
к..шуля |
Вопратка з лёгкай тканіны, якая пакрывае верхнюю частку цела і ўжываецца як частка бялізны ці як верхняя вопратка |
|
||
|
кам..нь |
Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў |
|
га..падар |
Чалавек, які вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі |
|
ку..ця |
Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, Новага года, якая суправаджалася варажбою |
|
к..лбаса |
Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы |
|
||
|
лё.. |
Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя – алей |
|
в..рацяно |
Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе |
|
||
|
..ірог |
Булка, пераважна падоўжанай формы і з якой-небудзь начынкай |
|
г..аблі |
Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы |
|
в..кны |
Праёмы, якія адмыслова ствараюцца ў агароджвальных канструкцыях будынку ў працэсе будаўніцтва |
|
..якера |
Прылада, якой сякуць дровы |
|
м..ска |
Шырокая і глыбокая, круглай формы, пасудзіна для яды |
|
..эп |
Ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа |
|
сявен..ка |
Лубянка для ручной сяўбы |
Дзве падказкі:
1) Гэта слова мае некалькі лексічных значэнняў, першае з якіх: “Трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі”.
2) У прыказцы і загадцы ўжываецца ў значэнні “глеба, грунт”.
Адказ (знаходзіцца ў канверце)
Заданне для другой каманды
Словы з прапушчанымі літарамі
Літара |
Слова |
Лексічнае значэнне слова |
|
..якіна |
Адходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну |
|
кал..ч |
Белы хлеб звычайна ў выглядзе кальца з невялікай адтулінай |
|
ка..ыска |
Плецены або драўляны дзіцячы ложак |
|
кіс..ль |
Даўняя мучная страва з аўсянай, жытняй, пшанічнай грубага памолу мукі, часам з вотруб’я |
|
борт..ік |
Пчаляр |
|
віл..чык |
Верхні стык даху, страхі; канёк |
|
..ачарга |
Жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу |
|
п..ла |
Інструмент са мноствам разцоў для разразання розных матэрыялаў |
|
||
|
цвыр..ун |
Насякомае, якое трэннем крыл утварае строкат |
|
г..ош |
Даўнейшая медная манета |
|
ш..ла |
Іголка з дзяржальняй |
|
ноч..ы |
Выдзеўбанае з дрэва карыта, пасудзіна з шырокім адкрытым верхам |
|
бязм..н |
Ручная рычажная або спружынная вага |
|
са..і |
Тып падводы без колаў |
|
патэл..ня |
Прыстасаванне для смажання ежы |
|
то.. |
Месца ў гумне, дзе малацілі збожжа |
|
ком..н |
Труба для адводу дыму з печы |
|
||
|
св..т |
Чалавек, які займаецца сватаўством, клапоціцца пра вяселле |
|
||
|
рыдлё..ка |
Лапата |
|
па..аг |
Маёмасць, якую давалі бацькі або родзічы маладой, калі тая выходзіла замуж |
|
вал..нкі |
Зімовы абутак з воўны, звалены ў выглядзе ботаў |
|
||
|
ла..ці |
Сялянскі абутак, плецены з лыка, бяросты ці вяровак |
|
в..ўна |
Матэрыял для вырабу сукна з покрыва авечкі |
|
к..ёцка |
Страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у малацэ, вадзе |
|
чап..ц |
Гладкі галаўны ўбор ў выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны |
|
||
|
юшк.. |
Страва са свежай рыбы з прыправамі |
|
..арана |
Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу |
|
за..аўка |
Прылада для замыкання чаго-небудзь |
|
маслабой..а |
Прылада для збівання смятаны, малака ў масла |
|
пр..сніца |
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення |
|
..апяла |
Жалезны кручок з ручкай для падымання і пераносу патэльні |
|
пр..с |
Прылада для гладжання бялізны, адзення |
Дзве падказкі:
1) Ручная прылада працы, якую нашы продкі выкарыстоўвалі для ўборкі зерневых культур.
2) Гэта прылада працы ў руках у старажытных егіпцян:
Адказ (знаходзіцца ў канверце)
Заданне для трэцяй каманды
Словы з прапушчанымі літарамі
Літара |
Слова |
Лексічнае значэнне слова |
|
л..чына |
Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты |
|
кі..ет |
Капшук |
|
жв..р |
Буйназярністы жоўты пясок |
|
гу..но |
Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа |
|
||
|
..роса |
Злакавая расліна, з зерня якой атрымліваюцца крупы |
|
сук..ла |
Прылада для насуквання нітак на цэўкі |
|
рэша..а |
Рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткай |
|
жо..ны |
Ручны млын, які складаецца з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку |
|
р..мень |
Доўгая паласа вырабленай скуры |
|
клу..ок |
Шарападобны маток нітак, шпагату |
|
настоль..ік |
Кавалак спецыяльна апрацаванай тканіны, якой засцілаюць стол |
|
мл..н |
Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа |
|
||
|
к..ромысел |
Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер |
|
||
|
усло.. |
Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце |
|
в..рацяно |
Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе |
|
||
|
цві.. |
Металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для замацавання чаго-небудзь |
|
нач..ўкі |
Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб |
|
на..ніцы |
Інструмент для рэзання, стрыжкі, які складаецца з двух накрыж складзеных нажоў з ручкамі ў выглядзе кольцаў |
|
зба..ок |
Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік |
|
палаз.. |
Ніжняя частка саней у выглядзе загнутай спераду драўлянай паласы |
|
||
|
дз..жа |
Драўляная ёмістасць, куды ставілі цеста (рошчыну) для хлеба, ежы |
|
..аршчок |
Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы |
|
к..шык |
Плеценая з лазы, карэння круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго-небудзь |
|
||
|
..амок |
Прыстасаванне для запірання на ключ чаго-небудзь |
|
ск..ыпка |
Самы высокі па тэмбру і дыяпазону чатырохструнны смычковы музычны інструмент |
|
к..ўш |
Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці |
|
грэ..ень |
Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі |
|
матав..ла |
Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі |
|
пос..ілка |
Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак |
|
бэл..ка |
Драўляны, жалезны або жалезабетонны брус, які ўмацаваны канцамі ў дзве процілеглыя сцяны, служыць падтрымкай насцілу |
Дзве падказкі:
1) “Нарачанскі”, “Юбілярны” з кляновым лістом, “Траецкі”, “Радзівілаўскі”, “Старажоўскі”, “Барадзінскі” – некаторыя назвы яго сёння.
2) Адзін з самых карысных і багатых на вітаміны прадуктаў.
Адказ (знаходзіцца ў канверце)
Пасля выканання заданняў “юныя дэтэктывы” распячатваюць канверты з дакладнымі адказамі, тлумачаць значэнні прыказак. Выйграе тая каманда, якая “адшукала” правільнае слова, якое “згубіла прыказка”.
Узнагароджанне пераможцаў.