Матэрыял уключае два тэсты для падрыхтоўкі да ЦЭ/ЦТ па беларускай мове.
Галіна ШКРОБАТ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Асавецкая сярэдняя школа Мазырскага раёна”,
Гомельская вобласць
Тэст № 1. Правапіс складаных назоўнікаў
А1. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) (агра) хімія
2) (міні) матч
3) (арт) галерэя
4) (блок) пост
5) (радыё) хваля
А2. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) (экс) прэм’ер
2) (паст) фактум
3) (мілі) метр
4) (контр) агент
5) (унтэр) афіцэр
А3. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) (красуня) дзяўчына
2) (праца) дзень
3) (кіна) стужка
4) (сарві) галава
5) (перакаці) поле
А4 Адзначце словы, якія пішуцца разам:
1) (хлеба) пякарня
2) (кілават) гадзіна
3) (паў) чвэрці
4) (прайдзі) свет
5) (жар) птушка
А5 Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (норд) ост
2) (стоп) сігнал
3) (льно) завод
4) (чарна) зём
5) (вагон) рэстаран
А6. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (Дунін) Марцінкевіч
2) (трын) трава
3) (рака) Днепр
4) (паў) Мінска
5) (жур) фак
А7. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (вугле) здабыча
2) (дзярж) цырк
3) (вэб) сайт
4) (Камянец) Падольскі
5) (конь) скакун
А8. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
1) (братка) брацейка
2) (арт) праект
3) (кіла) вольт
4) (дыма) ход
5) (зюйд) вест
А9. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) паўлімона
2) двух-радкоўе
3) пакаці гарошак
4) галаваногія
5) чалавека-дзень
А10. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) дон-Хуан
2) кіна-лекторый
3) генерал-маёр
4) медыкапсіхолаг
5) Іван-ды-Мар’я
Тэст № 2. Правапіс складаных прыметнікаў
А1. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:
1) (сарака) тонны
2) (паўночна) заходні
3) (што) годні
4) (малочна) кіслы
5) (лячэбна) працэдурны
А2. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:
1) (аўдыя) візуальны
2) (ультра) модны
3) (псеўда) народны
4) (руска) беларускі
5) (вакуум) насосны
А3. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:
1) (горка) салёны
2) (ваенна) палявы
3) (адзіна) кроўны
4) (усе) магутны
5) (вечна) зялёны
А4. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:
1) (12) павярховы
2) (экстра) ардынарны
3) (дзесяці) працэнтны
4) (ДНК) залежны
5) (гама) генны
А5. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (моцна) дзеючы
2) (нізка) рослы
3) (сярэдня) верхні
4) (грамадска) палітычны
5) (рабоча) сялянскі
А6. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (перад) цяньшанскі
2) (Буда) Кашалёўскі
3) (сацыял) дэмакратычны
4) (шахматна) шашачны
5) (высока) адукаваны
А7. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (чырвона) бокі
2) (інда) еўрапейскі
3) (генерал) губернатарскі
4) (сусветна) гістарычны
5) (прытарна) салодкі
А8. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (ваенна) гістарычны
2) (прыродна) гаспадарчы
3) (інша) земны
4) (навукова) тэхнічны
5) (звыш) гукавы
А9. Адзначце словы, якія напісаны правільна:
1) ваеннаслужачы
2) малапрыкметны
3) адноснастабільны
4) адзіна кроўны
5) дзікарослы
А10. Адзначце словы, якія напісаны правільна:
1) жалеза бетонны
2) квазізоркавы
3) жоўта-зялёны
4) мала прыкметны
5) усходнеславянскі
Адказы
Тэст № 1 Тэст № 2
А1. 1, 4, 5 А1. 1, 3, 4
А2. 2, 3, 4 А2. 1, 2, 3
А3. 2, 3, 4 А3. 3, 4, 5
А4. 1, 3, 4 А4. 2, 3, 5
А5. 1, 2, 5 А5. 3, 4, 5
А6. 1, 2, 4 А6. 2, 3, 4
А7. 3, 4, 5 А7. 3, 4, 5
А8. 1, 2, 5 А8. 1, 2, 4
А9. 1, 4, 5 А9. 1, 2, 5
А10. 3, 4, 5 А10. 2, 3, 5