Рашэнне задач. Урок матэматыкі ў 5-м класе 

- 9:43II И III СТУПЕНИ, МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

Мэта ўрока: плануецца, што да канца ўрока навучэнцы будуць умець рашаць задачы з практычным зместам.

Марыя ЛЕНЦЭВІЧ, 
настаўнік матэматыкі
ДУА “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”,
Гродзенская вобласць

 

Тэма ўрока: “Рашэнне задач”.

Тып урока: урок прымянення ведаў, уменняў і навыкаў.

Мэта: плануецца, што да канца ўрока навучэнцы будуць умець рашаць задачы з практычным зместам.

Задачы:

– стварыць умовы для прымянення алгарытму ў змененай сітуацыі пры рашэнні задач;

– фарміраваць уменні ўспрымаць атрыманыя веды ў практычнай рабоце;

– садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, увагі;

– ствараць умовы для выхавання цікавасці да матэматыкі;

– садзейнічаць фарміраванню працавітасці, эканоміі і беражлівасці, самастойнасці ў прыняцці рашэнняў.

Задачы для вучняў: навучыцца рашаць задачы з практычным зместам.

Абсталяванне: карткі з задачамі, “меню”, квіткі аб аплаце, карткі самаацэнкі, воблака слоў, ілюстрацыі сталовай, магазіна, пакоя кватэры.

 

Ход урока

1 Арганізацыйна-матывацыйны этап

Прыём “Воблака слоў”

– Перад вамі воблака слоў. Калі ласка, знайдзіце словы, якія абазначаюць якасці характару, што дапамагаюць людзям дасягаць поспехаў у сваёй дзейнасці. (Працавітасць, самастойнасць, упэўненасць, адказнасць, знаходлівасць, акуратнасць, добрасумленнасць і г.д.)

– Малайцы, дзеці, вы актыўна пачалі працаваць. Я жадаю вам думаць калектыўна, рашаць аператыўна, вучыцца старанна – і адкрыцці вас чакаюць абавязкова. Хай пералічаныя якасці дапамогуць вам быць паспяховымі на ўроку.

 

2 Этап мэтавызначэння

– У сваім жыцці чалавек пастаянна звяртаецца да лікаў. Як звязана матэматыка і наша жыццё? (Выказванні вучняў)

– Прачынаючыся, мы ўспамінаем, які сёння дзень, калі неабходна ісці ў школу. Прыходзім у магазін – і таксама рашаем матэматычныя задачы.

– Вы, напэўна, здагадаліся, чаму будзе прысвечаны наш урок матэматыкі? (Мы будзем рашаць задачы, якія вакол нас.)

– Давайце цяпер сфармулюем задачы нашага сённяшняга ўрока матэматыкі. (Навучыцца рашаць задачы з практычным зместам, якія сустракаюцца ў нашым жыцці.)

– А навошта патрэбна ўмець рашаць розныя задачы? (Каб умець арыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі, звязанай з рознымі матэматычнымі разлікамі.)

– У кожнага з вас на стале ляжаць карткі самаацэнкі (Дадатак). На працягу ўрока вы будзеце выконваць розныя заданні. Па заканчэнні рашэння задачы, вы павінны ацаніць сваю работу:

“2” – калі справіўся з задачай без цяжкасцей;
“1” – калі справіўся з задачай, але былі цяжкасці;
“0” – не справіўся з задачай.

– У канцы ўрока падвядзём вынік сваёй работы, склаўшы балы кожнага этапа. Шкала ацэньвання дапаможа вам з выстаўленнем адзнакі за ўрок.

 

3 Актуалізацыя ведаў

– А цяпер правядзём матэматычную размінку. Я буду зачытваць сцвярджэнне, а вам неабходна пагадзіцца з ім, і тады вы ставіце “+” альбо не пагадзіцца, і тады ставіце “–”.

Гульня “Правер сябе!”

1. Асноўная адзінка вымярэння – метр. (+)
2. Простым лікам называецца лік, як мае толькі адзін дзельнік. (–)
3. Калі сума лічбаў дадзенага ліку дзеліцца на 9, то і лік дзеліцца на 9. (+)
4. Каб знайсці невядомае дзялімае, трэба дзель падзяліць на дзельнік. (–)
5. Ці правільна, што 4 называюць дзельнікам ліку12? (+)
6. Каб знайсці невядомае аднімаемае, трэба да памяншаемага дадаць рознасць. (–)
7. Большы з двух лікаў адзначаецца на прамені лявей. (–)
8. Ці правільна, што 63 у 7 разоў больш за 9? (+)
9. Натуральныя лікі запісваюць з дапамогай 9 лічбаў. (–)

– Праверым сваю работу па ключы і ацэнім у картках.

4 Аператыўна-пазнаваўчы этап

– Дзеці, а ці ведаеце вы, на што траціцца значная частка сямейнага бюджэту? (Выказванні вучняў) Значная частка сямейнага бюджэту ідзе на аплату камунальных паслуг (паказваю квіток аб аплаце за электраэнергію). Хто скажа, што гэта такое? (Выказванні вучняў)

– Вам паштальён прынёс квіток па аплаце за электраэнергію. Выкарыстоўваючы даныя, палічыце суму, якую неабходна заплаціць за электраэнергію.

Работа ў пары

Праверце рашэнне па ключы і ацаніце сябе.

– Як вы думаеце, як можна зберагчы грошы вашых бацькоў? (Патрэбна эканоміць электрычнасць.)

– Якім чынам вы будзеце берагчы электраэнергію? (Выказванні вучняў)

– У каго дома нядаўна быў рамонт? (Адказы дзяцей)

– Якія работы былі выкананы? Ці ведаеце вы, колькі каштуюць шпалеры, фарба, клей? (Выказванні дзяцей)

– Вы будзеце праводзіць рамонт дома, рашаючы розныя задачы. Сядзьце, калі ласка, разам згодна колеру палосак, што ляжаць у вас на партах. Так мы аб’яднаемся ў групы для выканання наступнага задання.

Дыферэнцыраваная работа ў групах

1-я група.

Мама хацела пераклеіць шпалеры і памяняць лінолеум у пакоі памерам 5 м на 4 м. У яе на картцы 1500 руб. Колькі ёй неабходна грошай на рамонт, калі ёй спатрэбіцца 11 рулонаў шпалеры па цане 50 руб. за рулон, папяровага клею 2 пакеты па цане 14 руб., 20 м лінолеуму па цане 20 руб. за 1 м2. Калі застануцца грошы, ці зможа яна купіць дыван за 350 руб.?

2-я група.

Мама хацела пераклеіць шпалеры. У яе на картцы 1500 руб. Колькі ёй неабходна грошай на рамонт, калі ёй спатрэбіцца 11 рулонаў шпалеры па цане 50 руб. за рулон, папяровага клею 2 пакеты па цане 14 руб. Калі застануцца грошы, ці зможа яна купіць дыван за 350 руб.?

3-я група.

Мама хацела пераклеіць шпалеры. У яе на картцы 500 руб. Колькі ёй неабходна грошай на рамонт, калі ёй спатрэбіцца 5 рулонаў шпалеры па цане 50 руб. За рулон, папяровага клею 2 пакеты па цане 14 руб.?

– Праверце свае задачы па ключы і ацаніце сваю работу.

1-я група

1) 5 ∙ 4 = 20 (м²)
2) 11 ∙ 50 = 550 (руб.)
3) 14 ∙ 2 = 28 (руб.)
4) 20 ∙ 20 = 400 (руб.)
5) 550 + 28 + 400 = 978 (руб.)

Адказ: зможа.

2-я група

1) 11 ∙ 50 = 550 (руб.)
2) 14 ∙ 2 = 28 (руб.)
3) 550 + 28 = 578 (руб.)
4) 1500 – 578 = 922 (руб.)

Адказ: зможа.

3-я група

1) 50 ∙ 5 = 250 (руб.
2) 14 ∙ 2 = 28 (руб.)
3) 250 + 28 = 278 (руб.)

Адказ: 278 рублёў.

– Чаму навучылі вас гэтыя задачы? (Быць беражлівымі, дапамагаць бацькам).

– Цяпер вы зможаце дапамагаць бацькам, каб сэканоміць іх грошы.

 

Фізкультмінутка (музычная гульня “Фіксікі”)

– Усе вы харчуецеся ў школьнай сталовай бясплатна. Сёння вы будзеце харчавацца за грошы, маючы 9 рублёў. У сталовай вісіць меню. Вам неабходна выбраць абед з трох страў (першае, другое і кампот), які вы зможаце аплаціць. Напішыце назвы страў і кошт абеду.

Меню

Першыя стравы                Боршч – 2 руб. 50 кап.
                                           Суп курыны – 3 руб. 20 кап.
                                           Суп з агародніны – 2 руб. 20 кап.

Другія стравы                   Катлета курыная з макаронай – 5 руб.
                                           Рагу з агародніны – 4 руб.
                                           Плоў – 5 руб. 80 кап.

Напіткі                               Кампот – 1 руб. 20 кап.
                                           Морс – 1 руб. 50 кап.
                                           Сок – 2 руб.

– Усе выбралі сабе стравы. Устаньце тыя, у каго не хапіла грошай.

– Устаньце тыя, каму не трэба даваць здачы.

– Пахлопайце ў далоні тыя, каму патрэбна здача.

– Якія правілы паводзін у сталовай вы ведаеце? (Выказванні вучняў)

– Чаму навучылі вас гэтыя задачы? (Быць беражлівымі, паважаць працу другіх людзей, з’ядаць у сталовай усё да канца).

 

5 Кантрольна-ацэначны этап

– На апошнім этапе сваёй дзейнасці мы з вамі праверым свае веды.

Тэст

1. Білет у тэатр каштуе 30 рублёў. У сям’і 4 чалавекі. У якую суму абыдзецца сям’і наведванне тэатра?

а) 70 руб;
б) 100 руб.;
в) 120 руб.

2. Цягнік Мінск – Баранавічы адпраўляецца ў 9:00. У які час цягнік прыбудзе ў Баранавічы, калі ён ідзе са скорасцю 75 км/г, а адлегласць паміж Мінскам і Баранавічамі – 150 км?

а) 10 г 30 мін;            
б) 10 г 10 мін;    
в) 10 г;          
г) 11 г.

3. Якім лікам кратны лік 3675:

а) 2;         
б) 3;     
в) 9;       
г) 5;        
д) 3 і 5.

4. У спаборніцтвах па шахматах удзельнічалі 54 члены шахматнай секцыі. Хлопчыкаў было ў 2 разы больш, чым дзяўчынак. Колькі было дзяўчынак?

5. Для свята кветак дзеці прынеслі 90 руж, 18 гербер і 72 хрызантэмы. Якую максімальную колькасць аднолькавых букетаў можна скласці з гэтых кветак?

а) 9;           
б) 6;            
в)18;              
г) 36.

 

– Праверце правільнасць выканання тэста па ўзоры. Ацаніце сябе і падлічыце агульную колькасць балаў. Адказы: а) 36; б) 24; в) 18; г) 16.

 

6 Дамашняе заданне

Заданне па выбары:

1) скласці задачы пра розныя жыццёвыя сітуацыі;
2) рашыць задачу № 322;
3) рашыць задачу № 321.

 

7 Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

– Ці дасягнулі вы пастаўленых задач?

– Што новага даведаліся на ўроку?

– Чаму сёння вы навучыліся на ўроку?

– Што выклікала ў вас цяжкасці? Як вы іх пераадолелі?

– Што вам было лёгка выконваць?

– Адзначце на Гары Поспехаў сваю работу. Дзякуй за работу.

 

 Дадатак

 

Картка самаацэнкі

Прозвішча ______________________

“2” – справіўся з заданнем;
“1” – справіўся, але былі цяжкасці;
“0” – не справіўся з заданнем.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий