Гульня “Птушка-працаўніца” ўяўляе сабой інтэрактыўны плакат, які дазваляе рознабакова развіваць дзяцей 5–6 гадоў. Праз выкарыстанне лічбавых тэхналогій развіваюцца маўленне, памяць, фантазія і іншыя якасці і ўменні.
Святлана ПРЭДКА, педагог дадатковай адукацыі,
Ілона МАЛЧАНАВА, настаўнік інфарматыкі і фізікі
ДУА “Старадварэцкая базавая школа” Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэты і задачы: вучыць дзяцей пераказваць казку з дапамогай мнематабліцы, узнаўляць твор з пэўнага малюнка; разумець і працягваць прыказкі пра працу; адгадваць загадкі; развіваць звязнае маўленне, фантазію, увагу, памяць, дробную маторыку рукі; выхоўваць пачуццё павагі да людзей розных прафесій; жаданне працаваць; знаёміць дзяцей з магчымасцямі камп’ютарных тэхналогій, авалодваць навыкамі работы з камп’ютарам.
Апісанне гульні
Пазнаёміцца з гульнёй можна па QR-кодзе:
На галоўнай старонцы прапануюцца некалькі гульняў і заданняў, якія выклікаюць цікавасць у дзяцей дашкольнага ўзросту. Яркія і зразумелыя іконкі-піктаграмы дазваляюць лёгка выбіраць від дзейнасці і арыентавацца на гульнявым полі:
Раздзелы інтэрактыўнай гульні “Птушка-працаўніца”
– “Аўдыяказка” (слуханне казкі “Пшанічны каласок”);
– “Тэкст для чытання” (выхавальнік дашкольнай адукацыі або бацькі чытаюць дзецям казку);
– “Прыказкі”:
– варыянт 1: выхавальнік дашкольнай адукацыі або бацькі чытаюць прыказку, тлумачаць змест прыказкі 4;
– варыянт 2: выхавальнік дашкольнай адукацыі або бацькі чытаюць пачатак прыказкі, а дзіця працягвае;
– “Загадкі”:
– разгледзець малюнкі, назваць прафесіі;
– нажаць на малюнкі кожнай прафесіі і адгадаць загадкі;
–“Раскажы казку” (расказваць казку з дапамогай мнематабліцы);
– “Як з’яўляецца хлеб”:
варыянт 1: выхавальнік дашкольнай адукацыі або бацькі тлумачаць паслядоўнасць з’яўлення хлеба: каласок – зерне – мука – цеста; з мукі выпякаюць жытні і пшанічны хлеб, вырабляюць макароны;
варыянт 2: дзеці самі расказваюць;
– “Гульня “Адгадай хто лішні”
Заданні:
1) назваць усіх казачных герояў;
2) пералічыць герояў казкі “Пшанічны каласок” (даць адказ і нажаць на казачнага героя – калі адказ правільны, малюнак застаецца, калі не – знікае);
3) назваць казку, дзе маглі б быць лішнія героі казкі (кот, ластаўка);
– “Гульня “Палічы герояў”
Заданне: націснуць на карцінку, назваць казку і палічыць казачных герояў; можна націскаць на кожнага казачнага персанажа паасобку;
– “Малюнкі” (у правым ніжнім вуглу)
Заданні:
1) націскаць па чарзе на стрэлку справа і расказваць казку;
2) выбраць любы малюнак і прыдумаць сваю казку;
– “Шарлотка з яблыкамі”
Прапанаваны рэцэпт шарлоткі з яблыкамі, якую можна прыгатаваць у хатніх умовах.
Бацькам, якія будуць гуляць са сваімі дзецьмі дома ў нашу інтэрактыўную гульню, нагадваем некалькі важных рэчаў у спецыяльнай памятцы (Дадатак).
Дадатак
Памятка для бацькоў
Паважаныя бацькі, памятайце, што гульні з камп’ютарам так захапляюць, што дзіця закідвае ўсе справы і гадзінамі праседжвае за камп’ютарам. Сапраўды, камп’ютарныя гульні ствараюцца з такім разлікам, што гэта будзе цікавае, займальнае дзеянне. Вельмі часта ў сувязі з гэтым кажуць аб камп’ютарнай залежнасці. Гэта важная прычына, каб абмяжоўваць дзіця ў часе. Абмежаванні ў рабоце з камп’ютарам звязаны, у першую чаргу, з нагрузкай на зрок і пазваночнік, бо арганізм дзіцяці яшчэ не да канца сфарміраваўся і да вялікіх нагрузак не гатовы. Празмернае захапленне камп’ютарам адбіваецца на здароўі дзіцяці наступным чынам:
– пагаршаецца зрок;
– павялічваецца стамляльнасць;
– з’яўляюцца галаўныя болі;
– скрыўляецца пазваночнік, набываецца скаліёз;
– маларухомасць можа прывесці да дрэннага самаадчування;
– з’яўляецца нервовасць, парушаецца сон.
Усё гэта магчыма, калі дзіця сядзіць за камп’ютарам гадзінамі і не робіць перапынкаў на адпачынак. Але, калі дзіця падыходзіць да камп’ютара на пятнаццаць хвілін у дзень 2-3 разы на тыдзень, гэта ніколькі не пашкодзіць яго здароўю.
Распрацаваны навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па арганізацыі заняткаў з ужываннем камп’ютараў для дашкольнікаў:
– працягласць заняткаў з выкарыстаннем развіваючых камп’ютарных гульнявых праграм для дзяцей 5 гадоў не павінна перавышаць 7 хвілін і для дзяцей 6 гадоў – 10 хвілін;
– камп’ютарныя гульнявыя заняткі варта праводзіць не часцей за два разы на тыдзень;
– пасля заняткаў варта праводзіць гімнастыку для вачэй;
– крэселка, сядзенне і падножка стала індывідуальнага месца дашкольніка павінны быць адрэгуляваны і ўсталяваны так, каб узровень вачэй дзіцяці прыходзіўся на цэнтр экрана.